Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавіну дэклярацыі аб сувэрэнітэце адзначылі ў Магілёве


Падчас акцыі.

Падчас акцыі.

Дзясятак магілёўскіх прафсаюзных і партыйных актывістаў адзначылі сёньня гадавіну прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі распаўсюджваньнем адмысловых нумароў газэт пра скасаваны чатырнаццаць гадоў таму Дзень незалежнасьці.

За няпоўную гадзіну на пешаходнай вуліцы Ленінскай сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу ды партыі БНФ раздалі мінакам дзьве сотні экзэмпляраў прафсаюзнага выданьня “Сацыяльная газэта”, а таксама газэты “Магілёўскі час”.

Міліцыянты не перашкаджалі апазыцыянэрам праводзіць акцыю.
У разгар акцыі да яе ўдзельнікаў падышлі міліцыянты. Яны пагарталі газэты, запыталі ў апазыцыянэраў, з чым зьвязанае іх мерапрыемства, узялі пашпартныя зьвесткі ў сябра Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра Каралёва ды сышлі.

Больш да апазыцыянэраў міліцыянты не падыходзілі.
XS
SM
MD
LG