Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя прадухіліла чытаньне Дэклярацыі аб незалежнасьці


Спэцназаўцы затрымалі ўдзельнікаў флэш-мобу ў сталічным сквэры Янкі Купалы.

Маладыя людзі сабраліся а 19-й гадзіне, каб услых прачытаць тэкст дэклярацыі «Аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь». Намесьнік кіраўніка міліцыі Цэнтральнага раёну Менску адразу папярэдзіў маладых людзей, каб яны не рабілі ніякіх акцый.

Удзелнікі фэш-мобу патлумачылі, што яны як грамадзяне Беларусі могуць у любым месцы чытаць тэкст Дэклярацыі.

Спэцназаўцы ў цывільным пачынаюць затрымліваць удзельнікаў флэш-мобу.

Адразу пасьля гэтага ў спэцназаўскі аўтобус спэцназазўцы ў цывільным зацягнулі Алега Ладуцьку, Максіма Вінярскага, Аўгена Афнагеля, Паліну Кур’яновіч і яшчэ некалькіх удзельнікаў флэш-мобу.

Спэцназаўцы цягнуць у аўтобус актывіста Алега Ладуцьку.

Усіх затрыманых адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Праз тры гадзіны іх адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG