Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памер адзін з заснавальнікаў ЗБВБ -- а.Абабурка


У Вялікай Брытаніі 23-га ліпеня 2009г. на 88-м годзе жыцьця памёр адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі, айцец Янка Абабурка.

Ён нарадзіўся 1 верасьня 1921 г. ў в.Морач Нясьвіскага павету (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.). У гады вайны служыў у Арміі Андэрса. Ад ліпеня 1947 – сябра Згуртаваньня Беларусаў ў Вялікай Брытаніі. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім і царкоўным беларускім жыцьці ў Вялікабрытаніі. Ад 1953г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.

13 кастрычніка 1963 г. у Карлсруэ (Нямеччына) высьвечаны ў сьвятары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапалітам УАПЦ Ніканорам (Абрамовічам). Ініцыятар набыцьця царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Апекаваўся прыходамі БАПЦ у Манчэстэры, Брадфардзе, Нотынгаме, Бірмінгаме, Лёндане, Кэмбрыджы. Быў кіраўніком БАПЦ у Вялікабрытаніі.

Управа ЗБВБ выказвае глыбокі смутак з нагоды сьмерці айца Янкі Абабуркі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG