Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шклове цікавіліся, ці існуе “Белсат”


Галоўны інжынэр шклоўскага заводу газэтнай паперы вінаваціць магілёўскага журналіста Генадзя Судніка ў распаўсюджваньні непраўдзівых зьвестак пра стан яго прадпрыемства.


Абставіны высьвятляе Шклоўская раённая пракуратура. Сёньня Генадзь Суднік даваў тлумачэньні яе сьледчаму.

У пракуратуру журналіста выклікалі позвай. Гутарка доўжылася каля гадзіны. Скаргу галоўнага інжынэра Генадзь Суднік называе правакацыяй.

“У ёй напісана, што менавіта я яму тэлефанаваў, назваўся карэспандэнтам каналу “Белсат” і нібыта доўга распытваў яго пра стан прадпрыемства, а потым гэтая гутарка зьявілася ў інтэрнэце. Я сказаў сьледчаму, што на гэтае прадпрыемства не тэлефанаваў і ня ведаю ніякага галоўнага інжынэра”.

Сьледчы паведаміў Генадзю Судніку, што шклоўская пракуратура рабіла запыт у абласную ўправу ідэалягічнай працы, ці насамрэч існуе такі канал — “Белсат”. Ідэолягі паведамілі, што канал такі існуе, але ня мае акрэдытацыі ў Беларусі. На Магілёўшчыне няма яго акрэдытаваных карэспандэнтаў.

Ці будуць яшчэ Судніка выклікаць у Шклоў, сьледчы пракуратуры не сказаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG