Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для «ARCHE» не хапае месца


«Белсаюздрук» адмовіўся распаўсюджваць праз гандлёвую сетку часопіс «ARCHE».

Рэдакцыя часопіса «ARCHE» атрымала ліст за подпісам дырэктара РУП «Белсаюздрук» Ігара Дудзіча, у якім зазначаецца, што цяпер «адсутнічае магчымасьць распаўсюджаньня часопіса праз гандлёвую сетку з прычыны надзвычай высокай яе насычанасьці пэрыядычнымі выданьнямі, у тым ліку масава палітычнай і літаратурна мастацкай тэматыкі».

У канцы чэрвеня рэдакцыя «ARCHE» разам з шэрагам незалежных выданьняў атрымала ліст за подпісам старшыні грамадзкай каардынацыйнай Рады ў сфэры СМІ Паўла Якубовіча, піша “Наша Ніва”.

У лісьце паведамлялася, што па выніках пасяджэньня 4 чэрвеня Рада «прыняла рашэньне рэкамэндаваць кіраўніцтву гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства вярнуцца да разгляду пытаньняў, зьвязаных з распаўсюдам прадукцыі ўказанага сродку масавай інфармацыі». Рэдакцыя часопіса накіравала зварот да кіраўніцтва «Белсаюздруку» з просьбай аднавіць распаўсюд выданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG