Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыльён рублёў у каналізацыю


Залева 24 ліпеня. Каналізацыя не справілася.

Залева 24 ліпеня. Каналізацыя не справілася.

На стварэньне ў Менску эфэктыўнай сыстэмы ліўневай каналізацыі, на што спатрэбіцца 10 гадоў, з бюджэту сталіцы плянуецца накіраваць 1 трыльён рублёў (гэта прыблізна 350 мільёнаў даляраў).


Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалай Ладуцька сёньня падчас апэратыўнай нарады. Чыноўнік сьцьвярджае, што новая сыстэма будзе спраўляцца з наймацнейшымі ліўнямі за 10-15 хвілінаў.

Будаўніцтва новай часткі калектару «Цэнтар» пачалося ў Менску летась. Новая галіна праляжа ад кальцавой дарогі да Калядзічаў. Мяркуецца наладзіць дзьве помпавыя станцыі, каскад ачышчальныя збудаваньні.

Рэалізацыя праекту дазволіць выключыць падтапленьне цэнтральных раёнаў гораду, у тым ліку праспэкту Пераможцаў і вуліцы Няміга. Паводле Ладуцькі, будаўніцтва першай чаргі калектару будзе завершана ў 2011 годзе. Ужо тады зьявіцца магчымасьць зьнізіць падтапленьне Нямігі на 45 працэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG