Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Бюджэт не разьлічаны на дапамогу прадпрыемствам


Сёньня Аляксандар Лукашэнка прымае з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.


Напярэдадні сустрэчы кіраўнік Беларусі заявіў, што мае намер зрабіць захады па самым жорсткім кантролі выкананьня урадам ягоных даручэньняў.

«Найперш гэта тычыцца рэалізацыі прадукцыі, якая сёньня назапасілася на складах. Я б не сказаў, што праблемы са збытам носяць нейкі абвальны, крытычны характар, але тое, што гэта недапушчальны узровень – гэта факт» -- заявіў Лукашэнка.

Камэнтуючы прапановы аб аказаньні бюджэтнай падтрымкі прадпрыемствам, Лукашэнка сказаў: «Бюджэт не разьлічаны на тое, каб аказваць такую масіраваную падтрымку тым прадпрыемствам, якія павінны зарабляць самі. Гэта аксіёма»

XS
SM
MD
LG