Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне пацяклі дахі


Моцныя ліўні абрынуліся на Гомельшчыну. За мінулую ноч у Чачэрску выпала амаль месячная норма ападкаў — 81 мілімэтар пры сярэднім паказьніку 92 мілімэтры.






Уброд па Рабочай.

Лужына на вуліцы Царыкава.

Вада стаіць на вуліцы Дворнікава.

Пасьля менскай залевы моцныя ліўні абрынуліся на Гомельшчыну. Паводле зьвестак абласнога цэнтру гідрамэтэаралёгіі й маніторынгу навакольнага прыроднага асяродзьдзя, за мінулую ноч у Чачэрску выпала амаль месячная норма ападкаў — 81 мілімэтар пры сярэднім паказьніку 92 мілімэтры.

У мясцовае прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі па дапамогу зьвярнуліся 60 гаспадароў. У шэрагу прыватных дамоў на вуліцах 60 год Кастрычніка, Першамайскай, Калгаснай, Гагарына дажджавая вада заліла падворкі, падвалы, скляпы. Пацяклі дахі ў шматпавярховых дамах №№ 22, 32, 49 на вуліцы Савецкай. Брыгады камунальнікаў і супрацоўнікаў МНС адпампоўваюць ваду, латаюць, дзе магчыма, дахі.

Каля 40 падворкаў падтоплены ў Жлобіне, асабліва моцна — на вуліцы Шасэйнай.

Шмат шкоды моцныя ліўні нарабілі ў Сьветлагорску. Багата прыватных гародаў і падворкаў апынулася пад вадой. На працягу 26 ліпеня ў райцэнтры выпала 83 мілімэтры ападкаў пры сярэдняй ліпеньскай норме 89 мілімэтраў.

Больш за паўмесячную норму дажджу выпала мінулай ноччу ў Гомелі. Раніцай складана было праехаць па некаторых участках вуліц у мікрараёне Гомсельмаш, а таксама па Рэчыцкай шашы, вуліцы Палескай ды некаторых іншых.

Раніцай выратавальнікі МНС адпампоўвалі ваду з падвалаў будынка абласной міліцыі на вуліцы Камунараў, а таксама з падвалаў дзіцячага шпіталя на вуліцы Жаркоўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG