Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манэкен у чырвонай майцы з надпісам “Born in the СССР” ("Народжаны ў СССР") выстаўлены напярэдадні гадавіны прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ў магілёўскім унівэрмагу.


У адміністрацыі ўнівэрмагу зазначылі, што яны прадаюць усё, што вырабляе беларуская прамысловасьць.

“У нас вопратка ёсьць і зь беларускай сымболікай. Я бачыла гэтую майку і яшчэ зьдзівілася, што няўжо прыйшла зноў такая мода? Можа, у каго настальгія, можа, нехта з-за мяжы прыяжджае і набывае, хто жыў у той час. Мы зараз гэта ўсё прыбяром і на паліцу пакладзём. Дзякуй, можа й правільная ваша заўвага”, — кажа прадстаўніца адміністрацыі ўнівэрмагу.
Людзі лічаць, што межы дзяржавы - ад Уладзівастоку да Берасьця


Магілёўскі журналіст Генадзь Суднік лічыць выпадак ва ўнівэрмагу не такім ужо малазначным і бяскрыўдным:

“У Магілёве шмат людзей ходзяць у такіх майках, нават маладзёны, якія не жылі ў тым СССР і ня ведаюць, што гэта такое. Гэта вынік той блытаніны, якую ўносіць у галовы людзей імкненьне ўлады “будаваць саюзную дзяржаву”. Многія людзі лічаць, што межы іх дзяржавы прасьціраюцца ад Уладзівастоку да Брэста. І гэта прыводзіць да таго, што людзі ня могуць нават блізка акрэсьліць, што гэта за дзяржава такая Беларусь, як у ёй жыць і што зь ёй рабіць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG