Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы дэмбель палітпрызыву


Віталь Каратыш
Віталь Каратыш

Грамадзкі актывіст Віталь Каратыш скончыў сваю службу ў ракетных войсках. Забраны «ў боты» ў ліку палітрэкрутаў, ён падчас службы балятаваўся ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Як прайшлі салдацкія будні і што рабіць пасля дэмбеля, Віталь Каратыш расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы».

«НН»: Якія самыя цікавыя міты пра апазыцыю ты чуў ад салдатаў?

Каратыш: Ад салдатаў такіх мітаў не гучала. Яны збольшага слаба ўяўлялі, што такое апазыцыя. А вось з боку афіцэраў і прапаршчыкаў чуў крыўдныя стэрэатыпы, якія склаліся пра апазыцыю. Але яны збольшага сапраўды маюць рацыю. Напрыклад, пра тое, што апазыцыя няздольная нават аб’яднацца, а што ўжо казаць пра тое, як яна сябе будзе паводзіць, калі прыйдзе да ўлады.

Мне было сорамна за апазыцыю, якую я прадстаўляў там як асоба. Але спадзяюся, што здолеў пераканаць людзей, што ў апазыцыі хапае разумных і кемлівых асобаў, здатных удзельнічаць у кіраванні дзяржавай.

«НН»: Ці прапаноўваў вайсковым сябрам далучыцца да тваёй палітычнай дзейнасьці?

Каратыш:
Агітацыі не праводзіў. Я проста паказваў усім сваю пазыцыю, зь якой там усе былі згодныя. Пазыцыя нашай апазыцыі даволі зразумелая, проста выказваюць яе чамусьці на незразумелай людзям мове. Мне даводзілася быць нібы перакладчыкам з мовы незразумелых палітычных і эканамічных лёзунгаў на людзкую мову. А калі простымі словамі я расказваў, чаго хоча апазыцыя, большасьць была з усім гэтым згодная.

Інтэрвію цалкам чытайце тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG