Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адной сацыял-дэмакратычнай партыяй болей


Аляксандар Бухвостаў

Аляксандар Бухвостаў

26 ліпеня на ўстаноўчым Зьезьдзе беларускай партыі працоўных Аляксандар Бухвостаў абраны старшынём партыі. Намесьнікамі старшыні сталі Мікалай Пахабаў і Андрэй Еўдакімчык.

У прынятай на зьезьдзе заяве дэлегаты адзначылі, што партыя “будзе дамагацца ад улады ліквідацыі ўціску правоў работнікаў. Наша мэта – рост заробкаў і дабрабыт працоўных. Для чаго непазьбежныя зьмены ў характары палітычнай улады, аднаўленьне дэмакратычных прынцыпаў кіраваньня дзяржавай.”

Аляксандар Бухвостаў заклікаў стварыць на базе арганізацый рабочага руху і левых палітычных партый Аб’яднаную сацыял-дэмакратычную партыю. Ён адзначыў, што БПП мае агульныя рысы зь іншымі партыямі, у тым ліку такімі, як АГП, ПКБ, Партыя БНФ, Сацыял-дэмакратычная партыя. Іх аб’ядноўвае прыхільнасьць да незалежнасьці Беларусі і імкненьне да дасягненьня палітычных пераўтварэньняў у краіне, паведамляе БелаПАН.

Працэс стварэньня БПП пачаўся яшчэ ў 2004 годзе – на базе зьліквідаванай у той год Беларускай партыі працы. Сябрамі партыі зьяўляюцца 1025 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG