Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнаму артысту Генадзю Гарбуку — 75


Генадзь Гарбук, <br />фота <a href="http://belactors.info/" target="_blank">belactors.info</a>

Генадзь Гарбук, <br />фота <a href="http://belactors.info/" target="_blank">belactors.info</a>

Сёньня спаўняецца 75&nbsp;гадоў народнаму артысту Беларусі, ляўрэату дзяржаўных прэміяў СССР і&nbsp;Беларусі, купалаўцу Генадзю Гарбуку. За&nbsp;плячыма ў&nbsp;яго&nbsp;&mdash; амаль сотня тэатральных роляў, дзясяткі працаў у&nbsp;кіно.

Тэатральны крытык Людміла Грамыка кажа пра Генадзя Гарбука як пра майстра сцэнічнай дэталі, псыхалягічнага спасьціжэньня характараў, гратэску, актора моцнага тэмпэрамэнту:

“Такіх выбітных артыстаў, як ён, у Беларусі засталося мала. Усё, што ён ні робіць, гэта надзвычай цікава, надзвычай клясна, надзвычай глыбока. Ён майстар нюансаў, майстар выяўленай прыгожай думкі. І ўвогуле гэта адзін з самых маіх любімых беларускіх артыстаў”.

Генадзь Гарбук нарадзіўся ў вёсцы Глыбачцы Ўшацкага раёну. У 1958 годзе скончыў тэатральна-мастацкі інстытут, пачынаў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Коласа ў Віцебску, з 1962 году — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў кажа пра свайго старэйшага калегу:

“Гэта шчасьце, што ў Купалаўскім тэатры ёсьць такія акторы, як Гарбук — яны з Генадзем Аўсянікавым „апошнія з магікан“, тых сапраўдных купалаўцаў, якія захоўваюць трапяткое стаўленьне і да сцэны, і да справы, і да прафэсіі. А Гарбук, наагул, асоба незвычайная, няўрымсьлівая, гэта ўвасабленьне беларускага народу, беларускага характару — вось менавіта праз глыбіню блакітных вачэй Гарбука (я маю на ўвазе яго народнасьць). Гэта шчасьце, што акторам яшчэ ёсьць у каго вучыцца — ня толькі прафэсіі, колькі стаўленьню да справы, ну і любові да зямлі нашай роднай, увогуле, да сьвету. Гэта ўсё ёсьць народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук”.

Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме “Людзі на балоце” І. Мележа, Сымон у “Раскіданым гнязьдзе” Я. Купалы, Зёлкін (“Хто сьмяецца апошнім” К. Крапівы), дзясяткі іншых роляў. А рэжысэр Купалаўскага тэатру Валер Раеўскі адзначае менавіта кінэматаграфічны талент Гарбука:

“Гарбука любяць усе. З гадамі ён становіцца мудрэйшы. Думаю, што найбольш цікава, найбольш бліскуча сыграна ім роля Петрака ў „Знаку бяды“. Ён гэтую ролю сыграў геніяльна, ён выказаў усе надзеі і спадзяваньні народа, і хто ёсьць мы, і для чаго жывем. Пятрок — гэта ўвасабленьне беларускага характару на ўсе гады”.

Малады актор Купалаўскага Раман Падаляка лічыць Генадзя Гарбука настаўнікам тэатральнай моладзі:

“Заўсёды такія карыфэі тэатру, як Генадзь Гарбук, ствараюць і атмасфэру тэатру. Па-другое, гэта наш, беларускі чалавек у тым сэнсе, што ён ня мае налёту зорнасьці ці, скажам, фанабэрыстасьці. Таму заўсёды маладыя могуць зьвярнуцца да яго зь нейкай просьбай, ці ён можа маладым выказаць нейкія свае пажаданьні, але робіць гэта вельмі тактоўна. Я магу пажадаць яму толькі моцнага здароўя, новых роляў, каб яго часьцей здымалі ў добрым беларускім кіно. І ён заўсёды будзе дыктаваць добры настрой і добрую пазыцыю беларускага тэатру”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG