Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах стыхійны страйк прадпрымальнікаў


Рынак «Пятачок» у Баранавічах

Рынак «Пятачок» у Баранавічах

Прыватныя прадпрымальнікі рынку “Пятачок” у Баранавічах 24 ліпеня правялі стыхійны страйк на знак пратэсту супраць закрыцьця рынку.


Ад 1 жніўня больш за сто гандляроў мусяць пакінуць працоўныя месцы ў цэнтры гораду і перайсьці на гандлёвыя тэрыторыі ў іншых, далейшых яго частках. Тэрыторыю рынку “Пятачок” баранавіцкія ўлады прадалі ў прыватную ўласнасьць. Новы гаспадар плянуе збудаваць на гэтым месцы гандлёва-офісны цэнтар. Дробныя гандляры лічаць такое рашэньне несправядлівым, а сябе падманутымі. Гаворыць адна з прадпрымальніц рынку:

“Усё было на ўзроўні чутак. Нам чалавек, які набыў гэтую зямлю, наўпрост казаў: не хвалюйцеся, вы будзеце працаваць. А ўчора на сходзе нам сказалі, што ён набыў гэтую зямлю для будоўлі гандлёва-офіснага цэнтру. А мы ў гэтыя нарматывы не патрапляем. Таму, як усе гэтыя людзі кажуць, мы з радасьцю хочам, каб вы тут працавалі, але ня можам парушаць закон. Гэткім чынам, нас проста падманулі. У мяне ўвогуле такое пачуцьцё, што нас, гандляроў, увогуле штурхаюць на несанкцыянаваныя мітынгі і розныя парушэньні”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG