Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

23 ліпеня ўвечары ў аэрапорце Менск-2 быў затрыманы Енс Крыстыян Люткэн, кіраўнік Дацкай ініцыятывы ў падтрымку свабоды і дэмакратыі (SILBA).


"Яны разглядалі мой пашпарт вельмі ўважна, і ўрэшце я даведаўся, што мне не дазваляюць на ўезд у краіну і што я ў Беларусі зьяўляюся непажаданым госьцем", — Люткэн сказаў сёньня супрацоўніцы азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Ганне Замэйц.

Люткэн, які меў дзейную беларускую візу, правёў ноч у замкнутым памяшканьні ў аэрапорце разам з чатырма незнаёмымі асобамі, а 24 ліпеня ранкам яму аддалі пашпарт са штампам, які забараняе ўезду ў Беларусь.

"Я адразу папрасіў іх паінфармаваць пра здарэньне дацкую амбасаду ў Маскве. Яны гэтага не зрабілі, бо не разумелі па-ангельску. Але мне дазволілі забраць мой мабільнік у камэру, так што я мог пазваніць дацкім СМІ і пагаварыць з дацкай амбасадай у Маскве", — сказаў Люткэн.

Дацкага актывіста моцна ўразіла тое, што ніхто ў менскім міжнародным аэрапорце ня быў у змозе дагаварыцца зь ім па-ангельску:

Я думаю, прычынай забароны на ўезд было тое, што я актыўна супрацоўнічаў з маладзёвымі і апазыцыйнымі групамі ў Беларусі як кіраўнік SILBA
"Мне паставілі штамп на забарону ўезду, пад якім нешта напісана па-расейску. Я думаю, што мне забаранілі ўезд на 5 гадоў, але гэта ўсяго мая здагадка. Ніхто ня быў у змозе нічога мне растлумачыць, бо там не было людзей, якія гаварылі б па-ангельску, а маё веданьне расейскай мовы вельмі слабое".

Люткэн мяркуе, што яго не ўпусьцілі ў Беларусь па палітычных матывах:

"Я думаю, прычынай забароны на ўезд было тое, што я актыўна супрацоўнічаў з маладзёвымі і апазыцыйнымі групамі ў Беларусі як кіраўнік SILBA. Я таксама быў назіральнікам на выбарах у 2004 і 2006 гадах. Відавочна, што спэцслужбы ведаюць мяне вельмі добра".

Дацкая недзяржаўная арганізацыя SILBA была створаная ў пачатку 1990-х гадоў, каб падтрымліваць лібэральныя партыі ў прыбалтыйскіх краінах. Паступова SILBA занялася падтрымкай дэмакратычных рухаў у іншых постсавецкіх краінах. У Беларусі гэтая арганізацыя арганізавала сэмінары і канфэрэнцыі ды пасылала ў краіну назіральнікаў на выбары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG