Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 ліпеня ў Менску прайшла моцная залева. Затоплена болей за 20 вуліцаў.



18.20
Сьпіс затопленых аб’ектаў:

  • Касьцёл сьвятых Сымона і Алены;
  • 1-я гарадзкая лякарня;
  • 3-я гарадзкая лякарня;
  • будынак ВТБ-банку на Партызанскім праспэкце;
  • унівэрсам “Рублёўскі” на Нямізе;
  • гандлёвы цэнтар “Пераход” у пераходзе на станцыі мэтро Пушкінская;
  • станцыя мэтро “Ўсход”;
  • станцыя мэтро “Парк чалюскінцаў”;
  • рэзыдэнцыя амбасады Турцыі”;
  • кавярня “Мая каханая” на вуліцы Камсамольскай.

Гэта дадзеныя прэсавай службы МНС

Патоп на Нямізе

18. 10 Новая залева чакаецца ў 24 ліпеня да 21 гадзіны.

Пра гэта са спасылкай на дэпартамэнт па гідрамэтэаралёгіі Мінпрыроды паведаміў начальнік прэсавай службы МНС Віталь Навіцкі.

У Менску выратавана і эвакуявана каля 300 чалавек. Пацярпелых няма.
Затоплена болей за 20 вуліцаў


“Затоплена болей за 20 вуліц, у васьмі месцах на праезных частках яшчэ стаіць вада”, паведаміў Навіцкі.



18.05 Ровень вады дазваляе жыхарам гораду езьдзіць па вуліцах на вадзяных скутэрах.



Здымкі Сяргея Кудзеліча.


18. 00 Відэа: Унівэрсам пад вадой.



17. 40
Няміга пасьля патопу.












17.05
Працоўны дзень супрацоўнікаў камунальных службаў падоўжаны да 20.00.

“Сыгналы пра затапленьне ў жылых дамах паступаюць пакуль у ня вельмі вялікім аб’ёме”, заявілі камунальнікі Інтэрфаксу. Яны прагназуюць, што заяваў паболее пад вечар.


16.50
ДАІ перакрыла некаторыя вуліцы ў цэнтры Менску.

Глядзець на мапе.

Нельга праехаць па Нямізе.

Заторы ў раёне пляцу Бангалор на на праспэкце Пераможцаў.

Падтопленыя:

  • пляц Перамогі,
  • рог праспэкту Дзяржынскага і 2-га завулку вуліцы Розы Люксэмбург;
  • рог вуліц Купалы і Інтэрнацыянальнай;
  • рог Чыгуначнай і Ўманскай;
  • праспэкт Пераможцаў у раёне Палацу спорту;
  • рог Леніна і Ўльянаўскай;
  • вул. Радыяльная ў раёне Менскага трактарнага заводу і Нахіленых завулкаў;
  • вул. Алтайская ля скрыжаваньня з вул. Солтыса.


16.35
Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі паведаміў Радыё Свабода, што менская гарадзкая ўправа МНС пераведзеная на ўзмоцнены рэжым нясеньня службы. Найбольшая колькасьць выездаў — эвакуацыі транспартных сродкаў з затопленых месцаў і адпампоўваньне вады з падвалаў будынкаў. На вуліцы Няміга плаўсродкамі з затопленых тралейбусаў было эвакуявана звыш 20 чалавек. Паводле Навіцкага, абагульненая інфармацыя будзе пададзеная пазьней.


16.30 Відэа: Вада залівае мэтро.




16.15 Падчас сёньняшняга дажджу ў Менску выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў, паведаміў Інтэрфаксу начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў гідрамэтэацэнтру Дзьмітры Рабаў. Ён таксама паведаміў, што апошні такі моцны дождж быў у Менску 16 гадоў таму і менавіта 24 ліпеня.



16.00 Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі міністэрства працуюць цяпер у самых розных частках Менску.
Супрацоўнікі МНС эвакуявалі людзей з дапамогай плаўсродкаў


“На вуліцы Няміга некалькі транспартных сродкаў апынуліся ў вадзе і супрацоўнікі МНС эвакуявалі людзей з дапамогай плаўсродкаў. У цэнтры гораду было затоплена некалькі падвальных памяшканьняў, зараз адтуль праводзіцца адпампоўваньне вады” – паведаміў Навіцкі


15.20 Наш карэспандэнт наведаў станцыю мэтро Парк Чалюскінцаў і ўбачыў зачыненыя уваходныя дзьверы, за якімі відаць ваду “па калена”, якая сьцякае на рэйкі. Мэтро зараз не працуе, у Менску увогуле паралізаваны ўвесь грамадзкі транспарт.


Мэтро ператварылася ў водны від транспарту



Вадаспады ў мэтро

Басанож па маставой


Па пракпэкце Незалежнасьці плаваюць скрыні

Каналізацыю забіла

15.10 Кіроўцы маршрутных таксовак і ўладальнікі джыпаў нейкі час спрабавалі рухацца па ходніках, але потым і гэта стала немагчыма.


Праспэкт Незалежнасьці

15.10 Вада пачала заліваць станцыі метрапалітэну.

Уваход у мэтро

Па лесьвіцы ў мэтро спусьціцца стала немагчыма, бо вада лілася як з брандсбойту.

Праца грамадзкага транспарту спаралізаваная


14.55 У Менску пачалася залева. Празь некалькі хвілінаў вада заліла праспэкт Незалежнасьці. На вуліцах утварыліся заторы.

Сыноптыкі сёньня раніцай зрабілі штармавое папярэджаньне для большай часткі Беларусі. Яны паведамлялі, што ў другой палове дня прагназуюцца дажджы й навальніцы, у асобных раёнах залевы й град, узмацненьне ветру да 15-24 мэтраў за сэкунду.

Ад 1 ліпеня ў Менску выпала ўжо 92 працэнты месячнай нормы ападкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG