Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 1-га студзеня 2011 году прыпыняецца выдача крэдытаў у замежнай валюце фізычным асобам, за выключэньнем прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага банку Беларусі, які зьявіўся 24 ліпеня


У дакумэнце, сярод іншага, адзначаецца: “Цяпер Нацыянальны банк лічыць адным з найважнейшых кірункаў працы па дэдалярызацыі эканомікі адмову ад разьлікаў у замежнай валюце паміж рэзыдэнтамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта будзе садзейнічаць абароне і забесьпячэньню ўстойлівасьці беларускага рубля, у тым ліку яго пакупной здольнасьці і курсу адносна замежных валют, а таксама ўзмацненьню даверу да нацыянальнай валюты”.
XS
SM
MD
LG