Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коммерсант: Крэмль абяцае Менску “вялікія фінансавыя праблемы”


Расейскае выданьне піша пра ўчорашні выступ Алясандра Лукашэнкі, на якім былі вызначаныя прыярытэты ў замежнай палітыцы Беларусі.


Расейскія журналісты асабліва выдзяляць тыя фрагмэнты выступу, дзе было сказана пра праблемы з Расеяй і разьвіцьцё супрацоўніцтва з Захадам.

А ўчорашнюю заяву МЗС Беларусі з заклікам да беларускіх грамадзянаў выконваць грузінскія законы падчас наведваньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, Коммерсант назваў “беспрэцэдэнтным выпадам”. Паводле газэты, высокапастаўлены супрацоўнік Адміністрацыі расейскага прэзыдэнта заявіў, што заява МЗС “наводзіць на думкі, што кіраўніцтва Беларусі сьвядома ідзе на ўскладненьне двухбаковага дыялёгу..”

Як сьцьвярджае “Коммерсант”, расейскі чыноўнік прадказаў беларускаму лідэру фінансавыя праблемы: “Незразумела, дзе ён зьбіраецца браць грошы на зьмену курса. Асабліва, калі прыйдзе час плаціць пэнсіі і заробкі”. Крамлёўскі суразмоўца газэты паставіў пад сумнеў атрыманьне Менскам чарговага траншу расейскага крэдыту памерам 500 мільёнаў даляраў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG