Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадуктаправод “Унеча – Вэнспілс”. Фотарэпартаж


Прапампоўваньне дызэльнага паліва на беларускім участку прадуктаправоду “Унеча-Вэнтспілс” расейскай кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт” плянуе аднавіць 24 ліпеня.


Начальнік прэсавай службы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі, паведаміў, што “Захад-Транснафтапрадукт” сёлета за першае паўгодзьдзе ліквідаваў 22 дэфэкты з 150-ці, прызнаных крытычнымі. “А з таго моманту, як прапампоўваньне было прыпыненае МНС, да цяперашняга часу ліквідавана 14 дэфэктаў. Вынік паказальны”, — падкрэсьліў Навіцкі.


Прадуктаправод уздоўж возера Бобрыца


"Шыльды" ўздоўж прадуктаправоду


Венцел на прадуктаправодзе. Ля вёскі Быцава

Рашэньне забараніць эксплюатацыю беларускага ўчастку прыняло Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі 22 ліпеня. Тады Віталь Навіцкі патлумачыў: прычына ў нездавальняльным тэхнічным стане трубы:

“Мы цягам двух апошніх гадоў увесь час прымушалі іх зьніжаць ціск да 38 атмасфэраў. А 38 атмасфэраў — гэта мінімальны ціск. Ніжэй проста немагчыма з тэхнічных прычынаў — ня будзе прапампоўваньня. Але нават калі і далей трымаць ціск на ўзроўні 38 атмасфэраў, то існуе 150 крытычных дэфэктаў. Іншымі словамі, гэта азначае, што існуе 150 месцаў, дзе ў любы момант можа адбыцца надзвычайная сытуацыя. І з гэтых 150 дэфэктаў ліквідаваныя толькі 22”.


Беларускі ўчастак магістральнага прадуктаправоду “Ўнеча — Вэнтсьпілс” эксплюатуецца кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт”, якая ўваходзіць у склад акцыянэрнай кампаніі “Транснафтапрадукт”, уласьніка беларускага ўчастку. Гадавы аб’ём транзыту нафтапрадуктаў церазь Беларусь складае каля 10 мільёнаў тонаў.

У траўні 2007 году ў выніку прарыву прадуктаправоду было забружана 50 квадратных кiлямэтраў тэрыторыi.

У сакавіку 2007 году таксама адбыўся прарыў. Вылілася 100 тон дызэльнага паліва. Частка нафтапрадуктаў трапіла ў раку Ўла, а празь яе — у Заходнюю Дзьвіну (Даўгаву). Гэта прывяло да забруджваньня водных артэрыяў ня толькi на тэрыторыi Беларусi, але і ў памежнай Латвii.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG