Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопец паведаміў “Свабодзе”, што выйшаў раней пазначанага тэрміну на два дні.


Пасьля ранішняй зарадкі Жалезьнічэнку паведамілі ў вайсковай частцы, каб ён зьбіраў рэчы і ехаў дадому. Пазьней хлопец даведаўся, што выпусьцілі яго раней, каб паплечнікі ня ладзілі яму ўрачыстай сустрэчы каля КПП.

Гомельскага сябра моладзі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнку гвалтоўна забралі ў войска 25 студзеня 2008 году. 9 лютага ў частцы была прысяга, і навабранца пакінулі служыць, нягледзячы на прызнаньне пракуратурай незаконнасьці ягонага прызыву.

Зьміцер быў першым моладзевым актывістам, якога гвалтоўна забралі ў войска. Прозьвішча Жалезьнічэнкі стаіць першым у сьпісе прызыўнікоў так званага палітычнага прызыву.

Зьміцер Жалезьнічэнка вучыўся на “выдатна” на матэматычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ён паведаміў, што яшчэ ў войску рыхтаваўся да ўступных экзамэнаў і марыць працягнуць вучобу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG