Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто што сказаў і адказаў наконт грузінска-расейскага канфлікту, прызнаньня і непрызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.


ЯК БЕЛАРУСЬ НЕ ПРЫЗНАВАЛА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ АБХАЗІІ І ПАЎДНЁВАЙ АСЭТЫІ


"Вядома, мне асабіста, скажам, Абхазія, Паўднёвая Асэтыя больш сымпатычныя, чым палітыка экзальтаванага Саакашвілі. Але разам з тым мы павінны разумець, што і ў рамках СНД, і ў рамках іншых міждзяржаўных структур мы пакуль усё-такі прызнаём тэрытарыяльную цэласнасьць Рэспублікі Грузія, (…) жадаем мы гэта ці не жадаем", -- памочнік прэзыдэнта Беларусі Валеры Цэпкала, 10 чэрвеня 2008.

"Не расейцы стварылі гэты канфлікт у Асэтыі і Абхазіі -- гэта была праблема Грузіі, гэта была спрэчка народаў (…) Расея павінна была выконваць сваю міратворчую місію. (…)

Я катэгарычна супраць таго выказваньня, што вось, маўляў, Расія вяла вайну. Ніякай вайны не было. Была выдатная апэрацыя і Расіі, і вашых людзей. Людзі абаранялі сваю зямлю, міратворцы выконвалі сваю місію”, -- Аляксандар Лукашэнка, 20 жніўня 2008.


"У Паўднёвай Асэтыі ведаюць вашу пазыцыю, і мы разумеем, якому прэсу і якому ціску падвяргаецца Беларусь з боку сіл, якія арганізавалі агрэсію", прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты з размове з Лукашэнкам, 20 жніўня 2008.

"Я думаю, пасьля падпісаньня дамовы (пра супрацоўніцтва з Расіяй - РС) мы будзем рабіць заяўку на удзел у Саюзнай дзяржаве. Калі будзе пашырэньне СНД, то гатовыя удзельнічаць і там, і ў АДКБ, але гэта будуць вырашаць тыя, хто там цяпер знаходзіцца", Сяргей Багапш, 11 верасьня 2008.

"Ва умовах, калі Грузія не пакідае спроб сілай навязаць сваю волю нашаму народу, мы абапіраемся на справядлівую палітыку Расіі, якая засноўваецца на міжнародным праве і імкненьні да мірнага суіснаваньня і супрацоўніцтву з рознымі народамі і культурамі", Аляксандар Лукашэнка ў звароце парлямэнту Абхазіі да Нацыянальнаму сходу Беларусі, 13 кастрычніка 2008.

"Мы з прэзыдэнтам Расіі ужо абмяркоўвалі праблемы, якія тут, у гэтым рэгіёне, ёсьць з пункту гледжаньня эканомікі і дакранаюцца Беларусі. Тым для гутаркі шмат, і першым чынам гаспадарчыя. Бо пасьля здабыцьця незалежнасьці заўсёды спраў дадаецца. Мы будзем радыя, што з удзелам Беларусі атрымаецца вырашыць больш праблем, якія існуюць у гэтым рэгіёне", - Аляксандар Лукашэнка ў размове ў прэзыдэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам, 23 сакавіка 2009.

"Мы гатовыя з Беларусьсю шчыльна працаваць у эканамічным пляне". Мы гатовыя іх (аўтамбіляў МАЗ - РС) купіць на адзін мільярд расейскіх рублёў. Сёньня мы можам гэта сабе дазволіць. Мы будзем працаваць з Беларусьсю. Нам гэта зручна, і гэта - якасная тэхніка",Сяргей Багапш, 23 сакавіка 2009.

Жан-Эрык Хольцапфэль і Жазэ Мануэль Пінта Тэйшэйра
“Беларусь "дагэтуль не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, гэта абнадзейвае" , кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску і Кіеве Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, 12 траўня 2009.



"У нас існуе свая гісторыя узаемаадносін у першую чаргу з абхазскім народам. Гэтыя адносіны разьвіліся задаўга да таго, як здарыліся вядомыя падзеі на Каўказе ў жніўні мінулага года. Гэты кантакт меў сваёй мэта надаць імпульс разьвіцьцю гэтых адносін", прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пра візыт Дэлегацыя на чале з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Уладзімерам Макеем у Сухумі 12-13 траўня, 2009

"Рашэньне пытаньня ў першую чаргу залежыць ад прызнаньня Абхазіі з боку другой саюзнай дзяржавы -- Рэспублікі Беларусь. Я меў зносіны з калегамі з беларускага парлямэнту, яны гатовыя разгледзець гэта пытаньне. І прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка казаў, што, безумоўна, прызнаньне будзе. Але мне здаецца, што Беларусь занадта доўга рыхтуецца да гэтага пытаньня. (…) Мы чакаем гэтага кроку з боку Рэспублікі Беларусь, а далей - гэта ўжо справа Рэспублікі Беларусь і яе грамадзянаў. Тут ніхто нікога прымушаць не можа", - сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў 18 траўня 2009.


"Гэта пытаньне (прызнаньне сувэрэнітэтаў - РС) дзяржавы, а не парлямэнта. Проста прэзыдэнт папрасіў выказацца па ім парлямэнт. Парлямэнт не можа прыняць па ім рашэньне, а выкажа па ім сваё меркаваньне. (…) Праект прызнаньня, магчыма, будзе адкладзены да восеньскай сэсіі" - старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязям са СНД Сяргей Маскевіч, 20 траўня 2009.

"Калі мы будзем рашэньне прымаць па Абхазіі і па Паўднёвай Асэтыі - гэта будзе наша рашэньне. Не рашэньне пад ціскам Расіі", Аляксандар Лукашэнка, 24 лістапада 2008.

“Анэкдотам, які зацягнуўся, стала абяцаньне разгледзець пытаньне пра статус Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ня тое, што ў Расеі камплексуюць ад таго, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя не прызнаныя нікім, апроч Расеі і Нікарагуа. Але прызнаньне нікарагуанскае - гэта жывы папрок Беларусі. Нам не хацелася, каб нехта гандляваў стасункамі з Расеяй. Альбо мы разам, альбо паасобку ў пытаньні, якое нам вельмі дорага каштавала”, - дырэктар расейскага інстытуту СНД Канстанцін Затулін, 19 сьнежня 2008.

“Прынамсі, Беларусь павінна прызнаць Паўднёвую Асэтыю”, - Расейскі палітоляг, намесьнік дырэктара Інстытуту СНД Уладзімер Жарыхін, 12 сьнежня 2008.

“Каб паспрабаваць надаць легітымнасьць сваім дзеяньням, Расея спрабуе ўціснуць кіраўніцтва гэтых дзьвюх непрызнаных рэспублік у склад так званага расейска-беларускага саюзу.

На мой погляд, вынікаў тут асаблівых Расея не атрымае. Наўрад ці міжнародная супольнасьць станоўча адрэагуе на гэты крок, калі такое адбудзецца”, - палітоляг, прафэсар Вячаслаў Оргіш, 12 сьнежня 2008.



“Каб стаць членам якой-небудзь арганізацыі, нават такой віртуальнай, як Саюз Расеі і Беларусі, патрабуецца, каб Беларусь, як мінімум, прызнала спадара Багапша”, - навуковы супрацоўнік Расейскага інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных адносінаў Георгі Кунадзэ, 12 сьнежня 2008.

"Мы увойдзем у склад РФ і не зьбіраемся рабіць незалежную Асэтыю", - Эдуард Какойты, 11 верасьня 2009.

"Прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці іншых дзяржаў зьяўляецца ўнутранай справай Беларусі. Як было сказана прэзыдэнтам Лукашэнкам, такія рашэньні будуць прымацца без усякага ціску, у тым ліку без ціску Грузіі на рашэньне кіраўніцтва Беларусі", намесьнік міністра замежных спраў Паўднёвай Асэтыі Аланаў Пліеў, 3 лютага 2009.

"Калі беларускі парлямэнт прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, то з боку Грузіі гэта будзе расцэньвацца як недружалюбны крок. (…) Абмеркаваньне пытаньня не азначае абавязкова прызнаньні. Грузінскі бок выяўляе надзею, што парлямэнт Беларусі прыме разумнае рашэньне і не дапусьціць прызнаньні незалежнасьці сэпаратысцкіх тэрыторый”, намесьнік міністра замежных спраў Грузіі Давыд Джалаганія, 2 лютага 2009.


“Абхазія не фарсіруе свайго прызнаньня Беларусьсю ды іншымі краінамі (…) Калі нас прызнае Беларусь, Абхазія і Паўднёвая Асэтыя ўступяць у Саюз Расеі і Беларусі. Гэта нармальнае разьвіцьцё: разам жыць прасьцей, чым паасобку”, Сяргей Багапш, 21 красавіка 2009.


“Ужо дайшло да таго, што прыехалі, сказалі будзе Асэтыя і Абхазія - будзе 500 мільёнаў даляраў... Вы ведаеце, мы ня хочам прадаваць ніякія пытаньні і ніякіх пазыцый. У нас у гісторыі гэтага не было і ня будзе. Мы самі вырашым гэтае пытаньне. Тым болей, мы дамовіліся з кіраўніком Абхазіі Багапшам, мы сустракаліся пасьля гэтага з Какойты. У іх няма да нас пытаньняў. Яны разумеюць нашую пазыцыю. Ну, прызнаем - не прызнаем, цяпер, заўтра, пасьлязаўтра. У параўнаньні з тым, што адбываецца вакол Беларусі -- гэта не галоўнае. Але мы разумеем, што Расеі не было б лішнім гэтае прызнаньне”, Аляксандар Лукашэнка 5 чэрвеня 2009.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG