Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапампоўваньне дызэльнага паліва на беларускім участку нафтапрадуктаводу “Унеча-Вэнтспілс” расейскай кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт” адновяць 23 ліпеня а 23-й гадзіне.

Пра гэта паведаміў агенцтву “Інтэрфакс-Захад” начальнік прэсавай службы міністэрства па надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі.

Ён адцеміў, што “Захад-Транснафтапрадукт” сёлета за першае паўгодзьдзе ліквідаваў 22 дэфэкты з 150-ці, прызнаных крытычнымі. “А з таго моманту, як прапампоўваньне было прыпыненае МНС, да цяперашняга часу ліквідавана 14 дэфэктаў. Вынік паказальны”, — падкрэсьліў сп. Навіцкі.

Паводле слоў прадстаўніка МНС, дата запуску 23 ліпеня вызначаная кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт”, бо акурат цяпер ідзе рамонт трубаправоду.

Раней Інтэрфакс паведамляў, што
Паводле ж прэсавай службы ўраду РФ запуск трубы плянуецца на 5 жніўня.
паводле прэсавай службы ўраду РФ запуск трубы плянуецца на 5 жніўня. “Гэта права кампаніі. Ім можа спатрэбіцца болей часу для ліквідацыі дэфэктаў”, — пракамэнтаваў гэтую дату Навіцкі.

У прэсавай службе МНС асабліва адзначылі, што спыненьне нафтапрадуктаводу й узнаўленьне ягонай працы “ніяк не зьвязанае з пытаньнямі Рассельгаспраду да беларускіх прадпрыемстваў”.

Сытуацыю вакол нафтапрадуктаводу сёньня абмяркоўвалі па тэлефоне віцэ-прэм’еры Беларусі й Расеі Ўладзімер Сямашка й Ігар Сечын.

Беларускі ўчастак магістральнага нафтапрадуктаводу “Ўнеча — Вэнтсьпілс” эксплюатуецца кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт”, якая ўваходзіць у склад акцыянэрнай кампаніі “Транснафтапрадукт”, уласьніка беларускага ўчастку. Гадавы аб’ём транзыту нафтапрадуктаў церазь Беларусь складае каля 10 мільёнаў тон.

Яны нас — малаком і мясам, а мы іх — трубой
XS
SM
MD
LG