Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пэрыяд, калі Расея брала ўсё беларускае — прайшоў”


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Чаму ў беларуска-расейскіх адносінах апошняга часу пэрыядычна выбухаюць розныя таварныя войны — малочная, камбайнавая, цяпер мясная? Ці сапраўды асаблівае, ільготнае стаўленьне да беларускай прадукцыі зьмянілася на звычайнае, канкурэнтнае? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна.


Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
Толькі прыцішыліся грымоты “малочнай вайны” (яшчэ невядома, ці яна канчаткова скончылася), а пачынаюцца праблемы на мясным кірунку. Наколькі заканамерна, што такія сытуацыі зьяўляюцца ўсё часьцей?

Калінкіна: Цяпер, у пэрыяд крызісу, калі кожная краіна лічыць грошы, гэта вельмі заканамерна. Пакуль Беларусь мае магчымасьць пастаўляць на расейскі рынак прадукцыю сваёй харчовай прамысловасьці (акрамя цукру) без усялякіх абмежаваньняў.

Аднак я нагадаю, што гэта ня першы этап “мясной вайны”. Бо быў канфлікт вакол польскага мяса, і тады быў абмежаваны ўвоз беларускай прадукцыі. Беларускія прадпрыемствы тады вымушаныя былі прыняць правілы гульні на расейскім рынку.

Зараз ідзе этап барацьбы за якасьць. Можна спрачацца, ці аб’ектыўна расіяне падыходзяць да нашай прадукцыі, ці больш якасная прадукцыя расейскай вытворчасьці, — але няма сумневу, што трэба выконваць правілы, уведзеныя ў Расеі. Можна сварыцца, рабіць заявы, шукаць тут палітыку, але выконваць правілы, рэглямэнты і патрабаваньні той краіны, на рынак якой ты пастаўляеш прадукцыю — мне здаецца, трэба.

Цыганкоў: Раней адносна беларускай прадукцыі на расейскім рынку дзейнічала негалоснае правіла “не чапаць”, яна мела палітычныя прэфэрэнцыі. Цяпер гэта нібыта адмянілі, і да беларускай прадукцыі ставяцца як да любой іншай, як да канкурэнтаў?

Цяпер надыходзіць той этап, пра які папярэджвалі нашы незалежныя эканамісты — “Ня трэба расслабляцца! Пэрыяд, калі Расея брала ўсё беларускае — праходзіць, як толькі ажыве іх прамысловасьць
Калінкіна:
Усе апошняя гады Расея падымала сваю прамысловасьць. У гэты пераходны пэрыяд расейскі рынак быў адчынены для беларусаў. Колькі б БТ ні казала, як усё кепска ў Расеі, але на самой справе там праходзілі рэформы, ажывалі заводы, зьяўляліся новыя вытворчасьці.

І цяпер надыходзіць той этап, пра які папярэджвалі нашы незалежныя эканамісты — “Ня трэба расслабляцца! Пэрыяд, калі Расея брала ўсё беларускае — праходзіць, як толькі ажыве іх прамысловасьць”. Так яно цяпер і адбываецца. Прытым у час крызісу, калі лічыцца кожная капейка. Таму тое, што зараз адбываецца ў мясной і малочнай прамысловасьці, канкрэтна тычыцца амаль усіх галінаў беларускай эканомікі, якія былі ўсе апошнія гады арыентаваныя выключна на расейскі рынак.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG