Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Швэдзкай гары — кніга пра беларусаў


Чытачы на Швэдзкай гары

Чытачы на Швэдзкай гары

У Ваўкавыску пад адкрытым небам вядомы гісторык Алег Латышонак прэзэнтаваў сваю новую кнігу “Нацыянальнасьць — беларус”.

Памяшканьня ў горадзе не знайшлося, таму сустрэча адбылася на Швэдзкай гары — мясцовым гарадзішчы. Яна працягвалася амаль да 23-гадзіны 21 ліпеня. Пасьля заканчэньня аўтар зьехаў дахаты ў Беласток.

Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк, які дапамог наладзіць сустрэчы з чытачамі таксама ў Бярозаўцы, Слоніме і ў Мастах. Спадар Зарэмбюк зазначыў, што агулам у гэтых чатырох гарадах паслухаць Алега Латышонка прыйшлі семдзесят-восемдзесят чалавек. Яны змаглі набыць кнігу, у якой 558 старонак, і атрымаць аўтограф аўтара.

У сустрэчах удзельнічаў адказны за выпуск выданьня Валер Булгакаў. Кніга выдадзена супольна Інстытутам беларусістыкі і Беларускім гістарычным таварыствам пры дапамозе Польскага інстытуту ў Менску. Аўтар лічыць, што імя беларусаў вядомае з ХІІІ стагодзьдзя, а не было накінута ім расейскімі царамі. Алесь Зарэмбюк падкрэсьліў, што першыя прэзэнтацыі кнігі Алега Латышонка адбыліся менавіта на Гарадзеншчыне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG