Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаеце, хто сказаў: "The Ukraine girls really knock me out, they leave the West behind"?

Ну, гэта рытарычнае пытаньне для майго пакаленьня. Але дзеля сёньняшніх дваццацігадовых я, усё ж, адкажу на яго: так прасьпявалі "The Beatles" у 1968 годзе на сваім "белым альбоме". Песенька называецца "Back in the U.S.S.R".

Вось так большасьць людзей на сьвеце дазналася тады пра існаваньне Ўкраіны.

Як жа хацелася б, каб людзі дазналіся пра існаваньне Беларусі якраз у такім "дзявочым" кантэксьце, а не ў кантэксьце "апошняй дыктатуры".

Украінцам можна толькі пазайздросьціць. Бо ўчора віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн сказаў прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Юшчанку пра ўкраінак, што "they're the most beautiful women in the world". І дадаў: "That's my observation".

А сёньня гэтае выказваньне журналісты растыражавалі па ўсім сьвеце. Пра Ўкраіну даведаліся цяпер і тыя, якія ня слухаюць "The Beatles".

Тут узьнікае адно пабочнае пытаньне. Што Байдэн скажа заўтра ў Грузіі, калі журналісты запытаюць яго, што ён думае пра красу грузінак?

Ну але гэта ягоная праблема.

А Ўкраіну віншуем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG