Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даражэе газ на запраўках


З 23-га ліпеня ў Беларусі адпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў павялічыцца на 24,6% да 1065 рублёў за адзін кубічны мэтар.

Такое рашэньне ўводзіцца пастановай міністрства эканомікі Беларусі №127 ад 16 ліпеня 2009 года, перадае Інтэрфакс.

Адпускная цана на гэты від паліва раней мянялася 21 траўня, калі яна вырасла на 9,6% да 855 рублёў за адзін кубічны мэтар.
XS
SM
MD
LG