Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы – не мясаеды


У Беларусі найбольш ядуць малочныя прадукты, бульбу і яйкі.

Паводле Белстату, у мінулым годзе спажываньне малака на душу насельніцтва склала 233 кіляграмы, яек – 279 штук, бульбы 189 кіляграмаў. Спажываньне мяса склала толькі 75 кіляграмаў.

Спажываньне асноўных прадуктаў харчаваньня ў 2008 годзе. (на душу насельніцтва у год, кг)

Паводле дасьледчыкаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру гігіены, у харчаваньні беларусаў, асабліва дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, не хапае "найбольш біялягічна каштоўных" прадуктаў.

Яны лічаць, што насельніцтва спажывае недастаткова мяса, мясапрадуктаў, а таксама малака і малочных прадуктаў. Апроч таго, у рацыёне беларусаў не хапае рыбы і рыбных прадуктаў, расьліннага масла, садавіны і гародніны. Беларусы недаатрымліваюць да прыкладу шэраг вітамінаў, сярод якіх B1, B2, фоліева кіслата.
Ну, зь мясам ужо давайце летам шмат есьці ня будзем... (З гутаркі А. Лукашэнкі з рабочымі Менскага аўтазаводу 28 траўня 1998 году)

Паводле інфармацыі Генэральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Таліне, у 2005 годзе Беларусь вырабіла мяса ва ўбойнай вазе – 70 кіляграмаў на душу насельніцтва.

Спажываньне на душу насельніцтва мяса і мясапрадуктаў у Беларусі адпавядала мэдычным нормам і склала 61 кіляграм.

Па некаторых ацэнках мэдычная норма спажываньня мяса складае 80-85 кіляграмаў на душу насельніцтва.

Вытворчасьць мяса на душу насельніцтва, кг

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG