Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрка шукала грыбы, міліцыя — пэнсіянэрку


Сёньня, на трэці дзень пошукаў, міліцыя, выратавальнікі й леснікі знайшлі ў лесе 64-гадовую жыхарку Добруша. Пра гэта паведаміў дзяжурны Добрускага РАЎСу.

Зьнямоглая пэнсіянэрка сядзела на лясной прасецы пад лініяй электраперадачы. Побач ляжаў ейны невялічкі сабака. Грыбоў у вандроўніцы не было — згубіла, блукаючы ў лесе.

Жанчына выправілася па грыбы ў бок вёскі Закапыцьце раніцай 18 ліпеня. Увечары яна не вярнулася дадому, і сваякі зьвярнуліся ў міліцыю.

Два дні перад гэтым выратавальнікі, міліцыянты з сабакамі, салдаты дасьледавалі прыкладна 35 квадратных кілямэтраў лясной тэрыторыі. Пашанцавала міліцыянтам (і, вядома, аматарцы грыбоў) толькі на трэці дзень. Жанчына патлумачыла, што кружляла па лесе й ніяк не магла знайсьці дарогу.
XS
SM
MD
LG