Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы ўжо маюць праект беларускай АЭС


Чарнобыльская АЭС

Чарнобыльская АЭС

Міністэрства энэргетыкі Беларусі атрымала узор праекту кантракту на будаўніцтва АЭС. Дакумэнт прадставіла расейскае закрытае акцыянэрнае таварыства “Атомстройэкспорт”.

Прапрацоўваць праект кантракту будзе Дырэкцыя будаўніцтва атамнай станцыі, бо заключаць кантракт будзе яна – паведамілі БелТА у Мінэнэрга. “Думаю, што цягам месяца мы павінны сустрэцца з расейскім бокам з гэтай нагоды”, -- паведаміў прадстаўнік Мінэнэрга. Мяркуецца, што кантракт на пабудову АЭС будзе падпісаны да канца 2009 году.



Атамную электрастанцыю зьбіраюцца будаваць на Астравеччыне. АЭС абыдзецца Беларусі мінімум у 6,5 мільярда даляраў. Беларускі ўрад ужо зьвярнуўся да Расеі па крэдыт у 9 мільярдаў.

Першапачаткова пад АЭС разглядаліся тры пляцоўкі: дзьве на Магілёўшчыне — Краснапалянская й Кукшынаўская, і адна на Гарадзеншчыне — у Астравецкім раёне. Супраць будаўніцтва АЭС ля вёскі Кукшынава ў Горацкім раёне выступілі мясцовыя грамадзкія актывісты. Ад лістапада 2007 году яны сабралі пяць тысяч подпісаў праціўнікаў узьвядзеньня станцыі. Подпісы дасланыя ва ўрад і адміністрацыю прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG