Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: “Мы ніколі ня сыдзем ад Расеі”


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі заклікае ня верыць чуткам і інсынуацыям, якія распускаюць некаторыя СМІ, пра сыход Беларусі ад Расеі.

Так ён заявіў сёньня ў Менску падчас сустрэчы з старшынёй Падліковай Палаты Расеі Сяргеем Сьцяпашыным.

"Тое, што пішуць, менш чытайце, хлусня поўная. Хлусяць з любой нагоды – аб эканамічных, палітычных дачыненьнях", -- заявіў
прэзыдэнт Беларусі.

"Антынароднае лобі ў Расеі і ў нас актывізавалася – ня ведаю прычын гэтаму", -- дадаў Лукашэнка

“Мы ніколі ня сыдзем ад Расеі, гэтаксама як Расея ніколі не пакіне нас”, — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG