Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Як Аўтуховіч? Цудоўна”


“Як Мікалай Аўтуховіча выходзіць з галадоўкі?” — з гэтым пытаньнем карэспандэнт “Свабоды” зьвярнуўся да загадчыцы мэдычнай часткі менскага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць Мікалая Аўтуховіча.


“Цудоўна выходзіць з галадоўкі. Прашу вас больш не званіць на гэты нумар, у нас гэта забаронена. Прыходзьце па зьвесткі на прыём да адміністрацыі, вам усё раскажуць”, — сказала Ала Міхеева.

Мікалай Аўтуховіч галадаваў 91 дзень, з 16 красавіка па 16 ліпеня. Паводле адваката Паўла Сапелкі, вязень за час галадоўкі схуднеў больш як на 35 кіляграмаў. Лекарка ўстановы Ала Міхеева прызнавала, што цягам некалькіх тыдняў Аўтуховічу, каб яго падтрымаць, ставілі кропельніцу.

Павал Сапелка
Адвакат Сапелка, які бачыўся з Аўтуховічам на мінулым тыдні, казаў, што яму перадалі сокі і садавіну. “Ён пачне піць спачатку разбаўленыя сокі, потым больш канцэнтраваныя, потым сокі зь цёртай садавіны, а ўжо потым кашы. “Працэс выхаду з галадоўкі павінен быць такі ж доўгі, як і сама галадоўка”, — кажа адвакат. Паводле Паўла Сапелкі, на “Валадарцы” ёсьць умовы для пасьпяховага выхаду з галадоўкі. “У мяне склалася ўражаньне, што мэдыкі ставяцца прафэсійна да Мікалая Аўтуховіча”, — сказаў Павал Сапелка.

Нагадаем, прадпрымальнік з Ваўкавыску быў абвінавачаны ў падпале дома міліцыянта. Таксама, паводле зьвестак міліцыі, Аўтуховіч падазраецца ў падрыхтоўцы замаху на кіроўных асоб. Пакуль няма зьвестак, што Мікалаю Аўтуховічу ўжо выставілі абвінавачаньне ў гэтым злачынстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG