Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску ў Вярхоўным Судзе Беларусі адбудуцца слуханьні па скарзе аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.

Заснавальнікі партыі "БХД" абскардзілі ў Вярхоўным судзе рашэньне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі. Адпаведная заява была пададзена 10 чэрвеня.

Заснавальнікі партыі лічаць рашэньне аб нерэгістрацыі беспадстаўным.

Нагадаем, чыноўнікі Мін’юсту спаслаліся на тое, што сьпіс заснавальнікаў і пратакол устаноўчага зьезду БХД зьмяшчае несапраўдныя зьвесткі. Яны зазначылі, што некаторыя падпісанты не змаглі назваць дакладную дату і месца правядзеньня ўстаноўчага зьезду. Пры гэтым у адказе гаворыцца, што некаторыя заснавальнікі падпісваліся, ня ведаючы, пад якім менавіта дакумэнтам ставяць свой подпіс.

Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня БХД прыгадалі, што пасьля таго, як яны перадалі дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў Мін’юст, пачалася беспрэцэдэнтная акцыя запалохваньня заснавальнікаў арганізацыі.
XS
SM
MD
LG