Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глеб можа перайсьці ў “Інтэр”


Італьянскі футбольны клюб “Інтэр” ды гішпанская “Барсэлона” папярэдне дамовіліся аб тым, што наступны сэзон беларускі паўабаронца Аляксандар Глеб выступіць за міланскую каманду.

Паводле вядучых эўрапейскіх спартовых выданьняў, “Інтэр” возьме беларуса ў арэнду з правам далейшага выкупу.

Паводле апошніх паведамленьняў выданьня La Gazzetta dello Sport ды іншых італьянскіх спартовых мэдыяў, учора ў Мілан на перамовы прыбылі прадстаўнікі гішпанскага клюбу.

Італьянскія футбольныя аглядальнікі адзначаюць, што гэта званы рынак сцэнарыяў паміж “Барсэлонай” і “Інтэрам” можа быць вельмі разнастайным і крэатыўным.

Прэзыдэнт Інтэра Масіма Мараці пацьвердзіў журналістам, што Мілан вельмі зацікаўлены ў набыцьці Аляксандра Глеба – “гульца, які адрозьніваецца вялікай фантазіяй, у тым ліку ў зьмене тэмпу”. Аднак, пішуць італьянскія аглядальнікі, гэтыя асаблівасьць беларускага хаўбэка не былі ўлічаныя кіраўніцтвам “Барсэлоны” – паўабаронцу пакуль так і не ўдалося знайсьці месца ў асноўным складзе мацнейшага клюбу Эўропы.

Чакаецца, што афіцыйную заяву кіраўніцтва клюбу зробіць самым бліжэйшым часам.

Нагадаем, што Аляксандар Глеб перайшоў у “Барсэлону” з лёнданскага "Арсэналу" летам 2008, аднак знайсьці месца ў асноўным складзе мацнейшага клюбу Эўропы ня змог. Раней Глеб, якому сёлета ў траўні споўнілася 28 гадоў, цягам пяці сэзонаў выступаў ў нямецкім "Штутгарце". У актыве футбаліста таксама 47 гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG