Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Хадыка: “У грамадзтве адбылася дэвальвацыя галадоўкі”


Юры Хадыка

Юры Хадыка

Сваімі думкамі і меркаваньнямі пра галадоўку Мікалая Аўтуховіча сёньня дзеляцца тыя, хто калісьці таксама пратэставаў такім спосабам.

Прафэсар Юры Хадыка галадаў у 1996-м годзе за кратамі 25 дзён, калі быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. З таго часу, на ягоны погляд, галадоўка як форма палітычнага пратэсту зазнала дэвальвацыю. І прыбягаць да яе трэба ў крайніх выпадках, бо страчанае здароўе — ня вернеш.

Хадыка: “Хачу аддаць належнае мужнасьці гэтага чалавека, хаця й ня цалкам згодны з тым, што спадару Аўтуховічу трэба было прыбягаць да гэткай скрайняй меры змаганьня за свае правы. За той час, які прайшоў з моманту маёй галадоўкі ў 1996 годзе, адбылося многа спроб галадаваньня недастаткова сур’ёзных. Яны дэвальвавалі каштоўнасьць гэтага кроку.
Я хачу нагадаць галадоўку маладых людзей, якія пачыналі, а потым кідалі, нічога не дамогшыся і нічога нікому не даказаўшы.
Я хачу нагадаць галадоўку маладых людзей, якія пачыналі, а потым кідалі, нічога не дамогшыся і нічога нікому не даказаўшы.

Але, натуральна, вельмі высока цаню мужных людзей, якія сур’ёзна, — як Казулін, як Аўтуховіч, — прыбягаюць да гэтага цяжкога спосабу змаганьня. Хоць у грамадзтве і адбылася пэўная дэвальвацыя галадоўкі“.

Карэспандэнтка: “Але пакуль што не дэфолт”?

Хадыка: “Не, канечне, не дэфолт. Але калі пакуль ёсьць іншыя сродкі змаганьня, трэба прыбягаць да іх. А ў сёньняшняй сытуацыі я ня ўпэўнены, што пасьля больш як трох месяцаў галадаваньня ён не нанясе шкоды свайму здароўю”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG