Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якая сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі ў Азербайджане? Пра гэта мы запыталіся дырэктара азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Кенана Аліева.

Аліеў: “Улады Азербайджану (як і афіцыйны Менск) сьцьвярджаюць, што палітычных вязьняў. Але мясцовыя праваабаронцы сьцьвярджаюць, што палітзьняволеныя ёсьць, і іх колькасьць вымяраецца дзесяткамі. Гэта было праблемай для Азербайджану пад час уступленьня ў Раду Эўропы, і нават пасьля ўступленьня гэтае пытаньне не было вырашана. Рада Эўропы мела адмысловага дакладчыка па палітзьняволеным у Азербайджане. Сёньня ў Азербайджане ў вязьніцы сядзяць тры журналіста, сядзяць людзі, якія выступалі супраць рэжыму. Канешне, яны арыштоўваюцца не па палітычных артыкулах, а як хуліганы ці бандыты, як злачынцы. Словам, улады заяўляюць, што не саджаюць за палітычныя погляды, але, на думку праваабаронцаў і міжнародных назіральнікаў, палітычныя зьняволеныя ёсьць”.
XS
SM
MD
LG