Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камароўскі: “Уладам патрэбны мёртвы Аўтуховіч”


Аляксандар Камароўскі

Аляксандар Камароўскі

Аляксандар Камароўскі, старшыня аргкамітэту руху вэтэранаў баявых дзеяньняў “Абаронцы Айчыны”, сябрам якога зьяўляецца і Мікалай Аўтуховіч, вітае спыненьне працяглай галадоўкі свайго паплечніка. Кажа, што ў немалой ступені гэтаму рашэньню паспрыяла грамадзкая актыўнасьць і разуменьне самім Аўтуховічам — такая ахвярнасьць нікому на карысьць ня пойдзе:

“Мэта была адна: давесьці да ягоных мазгоў, што няма ніякага сэнсу дачасна паміраць. Ня тыя людзі стаяць ля руля, якіх можна адной, другой ці дзясятай сьмерцю нечаму навучыць. Гэта людзі, якія ня маюць маралі. Ім патрэбен мёртвы Аўтуховіч. І калі, ня дай Божа, ён памрэ, яны тут жа падтасуюць допыты, прышпіляць туды і Камароўскага, і Воўчака, і яшчэ чатыры тысячы аўганцаў, якія зьбіраліся павесіць прэзыдэнта ці яшчэ што ўчыніць.
Яны тут жа падтасуюць допыты, прышпіляць туды і Камароўскага, і Воўчака, і яшчэ чатыры тысячы аўганцаў, якія зьбіраліся павесіць прэзыдэнта ці яшчэ што ўчыніць.
Прыдумаюць усё што заўгодна. Таму нам ён патрэбны толькі жывы. Коля — баец, і пакуль ён жывы, яго спакусіць, запалохаць ці прымусіць якуюсьці туфту падпісаць немагчыма… А пра якую нармальную ўладу можна казаць? Чалавек тры месяцы галадае — і нуль увагі. Ці самагубства Яны Паляковай — ім да лямпачкі жыцьцё чалавека, абсалютна. Гэта ня людзі. І ў такой дзяржаве нічога не наладзіцца, а з кожным днём усё будзе горш і горш. Улады яны аддаваць не зьбіраюцца, таму што іх усіх саміх саджаць трэба. Да таго ж яшчэ і эканоміка ўся ляснула. Што тут калі наладзіцца?”

7 ліпеня супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС затрымалі яшчэ аднаго аўганца, 57-гадовага Канстанціна Ўланава. Яго падазраюць у датычнасьці да падзеяў, якія інкрымінуюцца Аўтуховічу. Аляксандар Камароўскі кажа, што абодва аўганцы сустракаліся толькі ў 2005 годзе, калі Ўланаў прыяжджаў у Ваўкавыск падтрымаць галадоўку Аўтуховіча. Ад таго часу іхныя шляхі не перакрыжоўваліся:

“Уланаў ва ўсёй гэтай гісторыі ўвогуле, як кажуць, не прышый кабыле хвост. Абсалютна тут чалавек ні пры чым. Падазрэньні, канечне, надуманыя. Дый там увогуле ўсё надумана! Супраць хлопцаў у іх абсалютна нічога няма. Каб было штосьці путнае, іх даўно ўжо асудзілі б, яны сядзелі б у турме ці іх расстралялі б. У гэтай справе няма нават на 1% нічога вартага. Уся кухня заварылася з-за чаго? Таму што Аўтуховіч сам па сабе хлопец настырны, сьмелы; як цьвік у задніцы быў ваўкавыскім начальнікам, бо ўсіх гэтых жулікаў выводзіў на чыстую ваду. А тут 15 лютага яшчэ адмовіліся ад прэзыдэнта, ад ягоных узнагародаў. Плюс пайшлі адпаведныя звароты. То бок — пахіснуліся стройныя шэрагі аўганцаў”.

XS
SM
MD
LG