Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Лявонава: сьледчых дзеяньняў з бацькам не праваодзіцца


На сувязі з Радыё Свабода дачка Юрыя Лвонава Юлія Міхнюк.

Карэспандэнт: Што новага ў справе вашага бацькі?

Міхнюк: Новых зьвестак няма. Зрэшты, у нас зьмянілі сьледчага, раней быў гарадзенскі, цяпер – менскі. Вочных ставак ці іншых сьледчых дзеяньняў з маім бацькам не праводзіцца. Ад адваката я ведаю, што ён жывы і здаровы. Гэта ўсё.

Карэспандэнт: Ці маеце вы з бацькам паштовую сувязь?

Міхнюк: Так, цяпер стала лепш ліставацца. За чатыры месяцы, што тата сядзіць, да нас прыйшло 6-7 лістоў.

Карэспандэнт: З кім са сваякоў бацькавых паплечнікаў вы маеце кантакт?

Міхнюк: Са сваякамі Аўтуховіча кантакту няма.Я кантактую зь Людай Асіпенкай, гэта малодшая дачка Асіпенкі, мы дапамагаем адна адной, бо яна ў Менску, я ў Ваўкавыску. Змагаемся разам.

Карэспандэнт: Ці спадзеяцеся вы на хуткае вызваленьне бацькі?

Міхнюк: Я думаю, што рашэньне суду будзе несправядлівым. Бо справа сфабрыкавана вышэй. Пакуль сытуацыя ў дзяржаве ня зьменіцца, правасудзьдзя ў нас ня будзе. На жаль.
XS
SM
MD
LG