Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Палітвязьні не знайшлі месца ў постсавецкай Украіне”


У гады панаваньня камунізму ва Украіне было некалькі дзесяткаў палітычных зьняволеных, у тым ліку і такія вядомыя, як Вячаслаў Чарнавіл, Лэўко Лукьяненко ды Міхайло Горынь. Як склаўся лёс былых палітвязьняў у сёньняшняй Украіне? Ці ёсьць там палітзьняволеныя зараз? Пра гэта гаворыць дырэктарка украінскай службы Радыё Свабода Ірэна Халупа.

Халупа: “Усе колішнія ўкраінскія палітычныя вязьні сёньня на волі. Многія зь іх ужо памерлі. Вячаслава Чарнавіла напаткаў трагічны лёс -- ён загінуў пры загадкавых абставінах, справа да гэтага часу не раскрытая цалкам. Украінскія палітычныя вязьні не знайшлі свайго месца ў постсавецкай Украіне, яны трагічнае пакаленьне. Нехта пайшоў у палітыку, каб потым адтуль сысьці, нехта займаецца навукай, нехта піша філязофскія трактаты. Кожна па свайму шляху пайшоў. У Украіне няма такога Вацлава Гавэла, альбо Нэльсана Мандэлы, якія адседзелі за свае перакананьні с і сталі дзяржаўнымі кіраўнікамі ў поўным разуменьні гэтага паняцьця. Мы рабілі адмысловую перадачу на гэтую тэму, і не знайшлі такіх людзей. Што да палітычных вязьняў сёньня -- згодна з высновамі міжнародных праваабарончых арганізацый, у Украіне сёньня няма палітычных вязьняў”.
XS
SM
MD
LG