Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра Алеся Пушкіна вылучаны на Emmy


Алесь Пушкін са сьцягам, архіўнае фота

Алесь Пушкін са сьцягам, архіўнае фота

Сумесная польска-нарвэская дакумэнтальная тэлестужка “Беларускі вальс” рэжысэра Анджэя Фідыка (Andrzej Fidyk) намінаваная на прэстыжную прэмію Emmy Awards (тэлевізійны аналяг прэміі “Оскар”), паведамляе Dziennik Polski. Галоўны герой карціны — жыхар беларускай глыбінкі мастак Алесь Пушкін, чалавек, які любіць сваю краіну.

У фільме таксама паказаныя суседзі і блізкія мастака, а яшчэ — сучасная Беларусь, якая шукае ўласнае месца паміж Усходам і Захадам.

Як пішуць польскія журналісты, у Беларусі — краіне, дзе ня надта вітаецца крытыка прэзыдэнта, — галоўны герой фільму дазваляе сабе выказваць крытычныя думкі пра кіраўніцтва мовай пэрформансу. У гэтай мове шмат гумару і іроніі, што робіць яе зброяй супраць таталітарнага мысьленьня. Сьмешная і адначасна горкая стужка “Беларускі вальс” працягласьцю 65 хвілінаў намінаваная на Emmy ў катэгорыі культуры і мастацтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG