Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю вакол Мікалая Аўтуховіча камэнтуе віцебская актывістка Вольга Карач.

Карач: Людзі ня ведаюць, хто такі Мікалай Аўтуховіч. Цяпер Беларусь зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці людзей, якія былі затрыманыя, арыштаваныя і сядзелі ў турмах. І калі глядзець, як зьмянілася масавае стаўленьне да чалавека, які быў судзімы, у савецкі час і цяпер, то бачна, што пэўныя зьмены ўсё ж ёсьць. Цяпер ужо так ад судзімых не адхістваюцца. Людзі пачынаюць рэагаваць, толькі калі бачаць у гэтым сэнс.

Рэакцыі на галадоўку Аўтуховіча і яго арышт ня можа быць, таму што, па-першае, ня ўсе людзі добра ставяцца да прадпрымальнікаў, частка людзей засталася ў савецкім часе і для іх прадпрымальнік – спэкулянт. Па-другое, "яго ж не забілі, ну пасядзіць у турме, некалі выйдзе". Людзі палохаюцца толькі тады, калі могуць прымерыць гэтую сытуацыю да сябе. Рабочы ці настаўніца думаюць, што зь імі такога ня здарыцца. Калі параўнаць гэты выпадак з выпадкам "жывога шчыта", то тады людзі былі больш абураныя, бо кожны мог паставіць сябе на месца тых людзей у машынах на дарозе.

У прынцыпе, можна гаварыць, што палітыка ў нашым грамадзтве – табуяваная. Людзі думаюць так: раз палез у палітыку, дык ведаў, куды лез. Таму ў нас рэпрэсіі да апазыцыі, у прынцыпе, грамадзтвам санкцыянаваныя. Грамадзтва гэта нейкай жахлівай зьявай ня лічыць, яно думае, што барацьба за ўладу так і павінна выглядаць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG