Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяжурны Валадаркі: “Ня ведаю, ці спыніў Аўтуховіч галадоўку”


Мікалай Аўтуховіч, архіўнае фота

Мікалай Аўтуховіч, архіўнае фота

Міліцыянт маёр Кулага, які назваўся дзяжурным па ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Валадарскага, ня змог адказаць дакладна на пытаньне, ці спыніў Мікалай Аўтуховіч галадоўку.


“У вас ёсьць такі Мікалай Аўтуховіч. Ён галадаваў 91 дзень, а сёньня, паводле адваката, зьбіраўся спыніць галадоўку. Ці спыніў?” — запытаўся карэспандэнт “Свабоды” ў дзяжурнага праз тэлефон.

“Як прозьвішча — Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч? Ён асуджаны ці падсьледны? Ёсьць такі. Знаходзіцца ў мэдычнай частцы. Але ў мяне не пазначана, што ён спыніў галадоўку. Нічога ня ведаю пра гэта. Буду далей высьвятляць, званіце пазьней”.
XS
SM
MD
LG