Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 ліпеня ў менскім сквэры Янкі Купалы, на пляцоўцы перад фантанам, адбылася бойка падушкамі, імпрэза, прымеркаваная да 599-й гадавіны Грунвальдзкай бітвы.


ФОТАГАЛЕРЭЯ


Больш за сотню дзяўчат і хлопцаў прынесьлі пераважна ў заплечніках, фактычна, у цэнтар горада падушкі розных памераў, спальнікі, а таксама балёнікі. Гэта й былі прылады бою. Арганізатары папярэдзілі, што біць можна толькі падушкамі і толькі не па галаве. За імпрэзай назіралі мінакі, а таксама міліцыянты. Імпрэза была не санкцыянаваная ўладамі. Аднак бойка прайшла весела і без ахвяраў, пад воклічы “Беларусь!”

Усе прысутныя падзяліліся на дзьве каманды – тэўтонцаў і ліцьвінаў. І перамаглі, натуральна, ліцьвіны.

Аднак замест чатырох меркаваных раўндаў правялі толькі два. Бо міліцыянты, якія назіралі за імпрэзай і здымалі відэа на тэлефон, папярэдзілі аднаго з арганізатараў Андрэя Кіма, каб усе разыходзіліся, інакш сюды прыедзе міліцыя.

Удзельнікам бойкі раздалі адмысловыя паштоўкі. На іх надпіс "Пуховая бойка:перакуём мячы на падушкі!" Пад выявай рыцара, які замахнуўся падушкай, надпіс: "Грунвальд 599".

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG