Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніду Сьвеціку прысудзілі 31 мільён рублёў штрафу


Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Праваабаронца катэгарычна ня згодны і лічыць, што яго асудзілі незаконна.

Судзьдзя Віцебскага абласнога суду прызнала яго вінаватым ў распальваньні рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці.

Крымінальную справу супраць Сьвеціка КДБ распачаў 20 траўня 2008 году. За 2006-2008 гады 15 лістоў ад імя мясцовай філіі фашыстоўскай арганізацыі "Расейскае нацыянальнае адзінства" атрымалі апазыцыйныя актывісты Віцебску, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і абласныя чыноўнікі.

Суд прызнаў, што менавіта Леанід Сьвецік меў непасрэднае дачыненьне да напісаньня і распаўсюду гэтых лістоў. Паводле высноваў судзьдзі Ўрбановіч, такім чынам Сьвецік зводзіў асабістыя рахункі, а таксама спрабаваў прадставіць у выгодным сьвятле сваю праваабарончую дзейнасьць.

Леанід Сьвецік таксама павінен сплаціць:

  • 1 мільён кампэнсацыі за маральныя страты старшыні Віцебскай філіі СПБ Тамары Красновай-Гусачэнцы;
  • судовыя выдаткі;
  • аплаціць кошт экспэртызаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG