Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё пра тых, хто цяпер за кратамі — галасы вязьняў, іх родных, сяброў і суседзяў, камэнтары палітыкаў, аналіз экспэртаў, ацэнкі з-за мяжы і думкі мінакоў на беларускіх вуліцах.


Радыёмаратон Свабоды — 16 ліпеня.


Ад 18-й да поўначы.


Радыёмаратон Свабоды. Частка 1. СЛУХАЦЬ:


Радыёмаратон Свабоды. Частка 2. СЛУХАЦЬ:


Радыёмаратон Свабоды. Частка 3. СЛУХАЦЬ:


Радыёмаратон Свабоды. Частка 4. СЛУХАЦЬ:


Радыёмаратон Свабоды. Частка 5. СЛУХАЦЬ:


Радыёмаратон Свабоды. Частка 6. СЛУХАЦЬ:



Юры Хадыка
Юры Хадыка: “У грамадзтве адбылася дэвальвацыя галадоўкі”
Прафэсар Юры Хадыка галадаў у 1996-м годзе за кратамі 25 дзён, калі быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Ірэна Халупа
“Палітвязьні не знайшлі месца ў постсавецкай Украіне”
Як склаўся лёс былых палітвязьняў у сёньняшняй Украіне? Ці ёсьць там палітзьняволеныя зараз? Пра гэта гаворыць дырэктарка украінскай службы Радыё Свабода Ірэна Халупа.
Кенан Аліеў
“У Азербайджане сядзяць тры журналіста”
Якая сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі ў Азербайджане? Пра гэта мы запыталіся дырэктара азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Кенана Аліева.
Граір Тамразян
“У Армэніі за кратамі – дэпутат парлямэнту”
Пра сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі у Армэніі гаворыць дырэктар армянскай службы Радыё Свабода Граір Тамразян.
Саджыд Джакфарава
“У Узбэкістане палітзьняволеным даюць і 25 гадоў”
Пра сытуацыю з палітычнымі зьняволенымі ва Ўзбекістане мы запыталіся дырэктарку ўзбэкскай службы Радыё Свабода Саджыду Джакфараву.
Уладзімер Роўда
У.Роўда: “Лукашэнка вучыцца ў Пуціна”
Зараз яны будуць актыўней спрабаваць раскручваць махавік эканамічных “злачынстваў”, каб паказаць Захаду, нібыта ў нас усё нармальна з палітычнымі правамі.
Сяргей Скрабаец
Скрабец: “Няма ніякіх іншых сродкаў, каб змагацца”
За кратамі няма такіх людзей, якія падтрымліваюць існую ўладу. Наагул.
Сяргей Нікалюк
Нікалюк: беларусы ня маюць традыцыі калектыўнага пратэсту
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у Беларусі – толькі адзін палітык. А гэта азначае, што ў краіне, зноў жа паводле афіцыйнай вэрсіі, няма палітыкі. А раз няма палітыкі, то няма і ня можа быць і палітычных праціўнікаў улады, няма і ня можа быць палітычных вязьняў.
Аляксандар Камароўскі
Камароўскі: “Уладам патрэбны мёртвы Аўтуховіч”
Аляксандар Камароўскі, старшыня аргкамітэту руху вэтэранаў баявых дзеяньняў “Абаронцы Айчыны”, сябрам якога зьяўляецца і Мікалай Аўтуховіч, вітае спыненьне працяглай галадоўкі свайго паплечніка.
Журналіст Сівы: “Ад Аўтуховіча вымагалі хабар у 20 тысяч даляраў”
«Аўтуховіч настолькі рашучы чалавек, што для яго справа сумленьня, справа гонару — у першую чаргу».
Канстанцін Уланаў
Канстанціна Ўланава вызвалілі
Каля 17 гадзіны актывіста КХП БНФ Канстанціна Ўланава, якога правяралі на датычнасьць да справы Мікалая Аўтуховіча, вызвалілі з ізалятара-разьмеркавальніка на Акрэсьціна.

Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык: “Тое, што робіць Аўтуховіч, — гераічны ўчынак”
Сама па сабе беларуская турма — гэта страшная рэч. А галадоўка ў беларускай турме — наагул асобная тэма.
Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч: Наяўнасьць вязьняў — спосаб ціску на грамадзтва
Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч пра прычыны абыякавасьці беларускага грамадзтва да палітычных вязьняў.
Андрэй Бандарэнка
“Усе праблемы пачаліся пасьля выбарчай кампаніі”
Крымінальны перасьлед бізнэсоўца Андрэя Бандарэнкі кіраўніцтва АГП лічыць палітычна матываваным і дамагаецца яго вызваленьня. Імя Андрэя Бандарэнкі згадваецца ў іхніх выступах перад парлямэнтарамі Рады Эўропы і АБСЭ.
Праявы салідарнасьці: пікеты, графіці, звароты, эстафэтныя галадоўкі
Ад першага дня салідарнасьці ў кастрычніку 2005 году ў Беларусі і за яе межамі прайшлі сотні розных мерапрыемстваў у падтрымку сем’яў зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, рэпрэсаваных і палітвязьняў.
Мікалай Аксаміт
Мікалай Аксаміт: “Сьмерць Аўтуховіча была б выгадная ўладам”
Улады не прызнаюць і ніколі не прызнаюць, што памыляліся. Што зараз рабіць уладзе? Каб Аўтуховіч памёр — няма чалавека, няма праблемы.
Алена Дубская
А.Дубская: “Ім трэба было, каб сына пасадзілі”
Маці Арцёма, Алена Дубская, на ўтульнай кухні прыватнага дома распавяла, што пасялілася тут з гадавалым Арцёмкам 21 год таму.
Чым небясьпечная галадоўка
Пасьля 6-7 дня галаданьня ў арганізьме пачынаюцца дэструктыўныя зьмены. Навукай даказана, што галаданьне цягам больш за 30—40 дзён фактычна сканчаецца летальна.
Вольга Карач
Карач: рэпрэсіі санкцыянаваныя грамадзтвам
Цяпер Беларусь зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці людзей, якія былі затрыманыя, арыштаваныя і сядзелі ў турмах.
Мікола Аўтуховіч
Аўтуховіч спыніў галадоўку
Загадчыцай мэдычнага пункту ізалятара Ала Міхедава пацьвердзіла, што зь сёньняшняга дня Мікалай Аўтуховіч галадоўку скончыў.
Віктар Марціновіч
Марціновіч: жыхару таталітарнай краіны палітыка не цікавая
"Людзям не цікава пытацца і турбавацца пра Аўтуховіча ці пра іншых людзей, якія зьяўляюцца палітвязьнямі ці могуць разглядацца як такія".
Вінцук Вячорка
Палітыкі пра вязьняў
“Сапраўдная прычына іх заняволеньня ёсьць помста за іх палітычную пазыцыю і страх перад іхнымі палітычнымі паводзінамі.
Валеры Шчукін
Шчукін: такія акцыі ў адзіночку не праводзяць
Калі ты ў турме нешта робіш, дык на волі нехта павінен шумець... Добра, калі за табой нейкі рух або партыя. Ён там галадае, а трэба ж на волі ля турмы стаяць, праводзіць мітынгі, пікеты.
Эдвард Дмухоўскі
Аўтуховіч - беларус, які нагадвае беларускага зубра
Гэты чалавек упэўнены ў сабе і ведае, што ён хоча, рабіў сваю справу, тым больш прайшоў вайну. Нармальны беларус, які нагадвае беларускага зубра”.
Канстанцін Уланаў
Жонка Ўланава чакае яго каля турмы на Акрэсьціна
Тацяна Ўланава зараз знаходзіцца каля ўваходу ў ізалятар-разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе трымаюць яе мужа Канстанціна Ўланава.
Аляксандар Казулін
Казулін: “Галадоўка ў Беларусі – адзіная магчымасьць выказаць пратэст”
Чалавек, які ідзе на гэткую форму пратэсту, павінен быць упэўнены, што ён ні ў чым не вінаваты, упэўнены, што змагаецца за праўду і змагаецца ня толькі за сябе, але й за іншых грамадзянаў нашай краіны.
Пётра Рудкоўскі
Чаму ў справе Аўтуховіча ня выказалася царква?
Няма такой традыцыі, каб называючы канкрэтных людзей ці канкрэтныя падзеі, выказвацца. Царква выказваецца апасродкавана.

Анатоль Сідарэвіч
Дзеячы літаратуры і мастацтва пра палітвязьняў
"Тое, што інтэлігенцыя, і шырокія палітычныя колы маўчаць – гэта ганьба і для дэмакратаў Беларусі, і для беларускай інтэлігенцыі.
Мікалай Аўтуховіч
Дырэктарка дзіцячага дому: калі нечага няма, то іду да Аўтуховіча
“Вось ўявіце сабе, што трэба весьці дзіця ў менскі аэрапорт. Давесьці няма чым, ніхто ня хоча напружвацца, нікога гэта не цікавіць. Тэлефаную да Аўтуховіча, ён адразу на гэта рэагуе дапамагае падвесьці."
Мікалай Аўтуховіч
Як Мікалай Аўтуховіч трапіў за краты?
Змаганьне за свае інтарэсы на свабодзе закончылася для яго ў сярэдзіне кастрычніка 2005 году, Аўтуховіча выклікалі па яго справе ў Горадню і нечакана для яго арыштавалі.
Аляксандар Фёдараў

Дзень у сям'і палітвязьня Аляксандара Фёдарава
У горках Аляксандар Фёдараў тры гады вучыўся разам з Лукашэнкам. “З будучым кіраўніком Беларусі сын ужо тады не мірыўся”, кажа маці Фёдарава
Ваўкавыск: Многія баяцца гаварыць пра Аўтуховіча
Кіроўца: “Думаю, што ён ня здольны на падобныя злачынствы. Я хоць зь ім і няшмат папрацаваў, але зразумеў, што гэта вельмі прыстойны чалавек”.



Мікалай Аўтуховіч
нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы закончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. У 1981 годзе яго забралі ў армію, служыў кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Саратаўскай вобласьці Расеі. Пазьней закончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Аўганістан. За ахову мосту пад Кандагарам, ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі — “За адвагу” і “За баявыя заслугі”. Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў званьні старшага прапаршчыка, стаў займацца бізнэсам.

Увосень 2003 году больш за два тыдні трымаў галадоўку супраць таго, што падатковая служба арыштавала таксоўкі, а міністэрства транспарту прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі на пасажырскія таксаперавозкі ягонай фірме. Да яго далучыліся кіроўцы і дыспэтчары, усяго галадалі больш за 30 чалавек.

Вясной 2005 году 31 дзень трымаў галадоўку супраць арышту аўтамабіляў і блякаваньня рахунку фірмы. Разам зь ім трымалі галадоўку болей за 35 чалавек.

Быў аршытаваны 14 кастрычніка 2005 г., зь першага дня арышту 74 дні трымаў галадоўку. Быў асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на тры гады і шэсьць месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці за ухіленьне ад выплаты падаткаў і за ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі і атрыманьня ліцэнзіі. 18 студзеня 2008-га яму замянілі зьняволеньне на папраўчыя работы па месцы жыхарства.

Зноў быў арыштаваны 8 лютага 2009 г. Яму выставілі абвінавачаньне ў падпале дома міліцыянта ў 2005 годзе. Між тым за гэтае злачынства ўжо адбыў пакараньне іншы чалавек, а сам пацярпелы ня мае да Аўтуховіча прэтэнзій. Таксама яго падазраюць у захоўваньні зброі. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня Мікалай Аўтуховіч трымаў галадоўку пратэсту супраць зацягваньня ягонай справы і патрабаваньнем, каб яе або перадалі ў суд, або вызвалілі яго й ягоных сяброў.

З 4 да 15 траўня галадоўку салідарнасьці з ваўкавыскімі вязьнямі трымалі моладзевыя актывісты.


Аляксандар Фёдараў
Кіраўнік шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандар Фёдараў другі год адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі. Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад пракурора раёну, але хутка вызвалілі. Другім разам Фёдарава затрымалі у чэрвені 2007 году. Падставай сталася нібыта парушэньне парадку выплаты заробкаў у кацельнях, якімі ён кіраваў. Фёдараў нібыта налічваў заробкі падстаўным асобам, а потым здымаў іх для сябе. Суд над ім доўжыўся 9 месяцаў. У часе сьледзтва Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што парушэньні ён рабіў з вытворчых патрэбаў. Ягоныя кацельні цэнтральныя, яны ацяпляюць важныя дзяржаўныя аб’екты — райвыканкам, пракуратуру, школы. Фінансаваньне кацельняў недастатковае, каб падтрымліваць іх работу, казаў суду Фёдараў.


Андрэй Бандарэнка
— бізнэсовец, слухач Усходнеэўрапейскай Школы палітычных дасьледаваньняў. Яго затрымалі 27 траўня, калі ён вяртаўся ў Беларусь з Польшчы, куды, паводле кіраўніцтва Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, вымушаны быў зьехаць, каб уратавацца ад палітычнага перасьледу. Адразу па затрыманьні бізнэсоўцу інкрымінавалі прысабечваньне дваццаці мільёнаў рублёў, потым — сарака. Андрэя Бандарэнку ўтрымліваюць у Жодзінскай турме. Яму інкрымінуць крадзеж у асабліва буйных памерах. Паводле гэтага артыкула пагражае ад пяці да дванаццаці гадоў.


Арцём Дубскі
Лідэр Асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцём Дубскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1987 г. у Асіповічах. Вучыўся ў сярэдняй школе, пасьля скончыў асіповіцкі прафэсійны ліцэй. У Маладым Фронце зь лютага 2007 года. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.

Арцём Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. 3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.


Канстанцін Уланаў
Канстанцін Уланаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Менску ў сям’і вайскоўцаў. Маці полька, бацька рускі. Скончыў школу № 10 у Менску, займаўся ў мастацкай школе. Пасьля школы служыў у памежных войсках у Беларусі. Пасьля звальненьня з вайсковай службы працаваў на прадпрыемстве “Інтэграл”, потым пайшоў вучыцца ў школу прапаршчыкаў, пасьля чаго быў накіраваны ў 120 дывізію, дзе і праслужыў да пэнсіі. У 1986-88 служыў у Аўганістане. На пэнсіі з 94 году. З Аўтуховічам пазнаёміўся, прачытаўшы ў красавіку 2005 году ў “Народнай Волі”, што Аўтуховіч просіць падтрымкі аўганцаў, бо ўлады пачалі ціск на яго: тады паехаў у Ваўкавыск і 10 дзён галадаў разам з Аўтуховічам.


Юры Лявонаў
Юры Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю фірму. У ліпені 2006 г. Юры Лявонаў быў асуджаны да пазбаўленьня волі на тры гады і пяць месяцаў. Адбываў пакараньне ў Бабруйску ў папраўчай калёніі № 2 строгага рэжыму. Прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суду задаволіў пратэст старшыні гэтага суду, які прасіў зьменшыць тэрмін пакараньня Юрыя Лявонава да паўтара году. Выйшаў на свабоду ў студзені 2008 г. Пасьля вызваленьня з калёніі працаваў праграмістам у адной зь фірмаў Ваўкавыску. Жанаты, мае дзьвюх дачок і ўнучку. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Юрыя Лявонава вязьнем сумленьня.

8 лютага 2009 г. Юры Лявонаў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.


Уладзімер Асіпенка
Уладзімер Асіпенка нарадзіўся 22 траўня 1953 года ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну. Скончыў Вышэйшае каманднае вайсковае Саратаўскае вучылішча імя Лізюкова, Ваенную акадэмію імя Калініна ў Ленінградзе.Служыў у горадзе Бароўка Віцебскай вобласьці, у Паўночнай групе войскаў на тэрыторыі Польшчы, Ленінградзкай вобласьці, горадзе Кіравакане ў Армэніі. У 1992 годзе напісаў рапарт на звальненьне з узброеных сілаў і з 1993 года жыве ў Ваўкавыску.

З 1994 года працуе ў падатковай інспэкцыі Ваўкавыскага раёна. У 2003 годзе падае зыск да начальніка падатковай інспэкцыі і ягонага намесьніка, абвінаваціўшы іх у карупцыі і хабарніцтве. Па факту ўзбуджана крымінальная справа, сьледзтвам былі сабраныя доказы, але раптоўна справа была прыпынена. Уладзімера Асіпенку ў 2003 годзе звольнілі з працы “за грубае парушэньне службовых абавязкаў”.

8 лютага 2009 году Ўладзімер Асіпенка зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Юры Лявонавым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.

Уладзімер Асіпенка любіць рыбачыць, гуляць у нарды і шахматы, цікавіцца футболам, хакеем і тэнісам.



Відэарэпартаж з імпрэзы ў гонар 55-годзьдзя Радыё Свабоды,
на якой была прэзэнтаваная кніга «Адзін дзень палітвязьня»


Кніга «Адзін дзень палітвязьня» ў PDF-фармаце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG