Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Імпэратрыца” ці прыватная асоба з Гішпаніі?


Марыя Раманава

Марыя Раманава

Гомельскія грамадзкія актывісты Марыя Багдановіч і Юрась Глушакоў зьвярнуліся з лістом да старшыні аблвыканкаму Аляксандра Якабсона. Яны просяць патлумачыць, у якасьці каго прыяжджае ў Гомель і сустракаецца з кіраўніцтвам вобласьці Марыя Раманава, якая жыве ў Гішпаніі, — у якасьці прыватнай асобы ці “дэ-юрэ Яе Імпэратарскай Вялікасьці Гасударыні Імпэратрыцы й Самадзержыцы Ўсерасейскай?”

Калі яна едзе як прыватная асоба, то ў сувязі зь якім яе асаблівым статусам альбо заслугамі перад Рэспублікай Беларусь, і, у прыватнасьці, жыхарамі Гомельскай вобласьці, “Марыі Раманавай ладзіцца прыём на такім высокім узроўні?”

Падпісанты ліста да старшыні просяць улічыць, што ідэя манархіі, тым больш адроджаная ў форме самадзяржаўя, неадназначна ўспрымаецца ў беларускім грамадзтве й здольная прывесьці да яго расколу.

Актывісты засяроджваюць увагу, што прадстаўнікі дома Раманавых у эміграцыі, прынамсі, вялікі князь Уладзімер Раманаў, бацька Марыі, прама ці ўскосна падтрымлівалі супраціўнікаў Савецкага Саюзу ў гады Другой усясьветнай вайны.

“Для грамадзянаў Беларусі, моцна пацярпелых ад фашыстоўскіх акупантаў, гэтая акалічнасьць мае асаблівае значэньне”, — сказана ў лісьце актывістаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG