Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі адзіным дэмакратычным кандыдатам выступіць “наш кандыдат”.

Такое рашэньне прынялі сёньня на паседжаньні рабочай групы, якая рыхтуе палажэньне аб абраньні адзінага кандыдата. Кіраўнік групы Леў Марголін паведаміў “Свабодзе”, што гэта яшчэ не канкрэтная фігура, але яна ўжо атрымала ўмоўную назву “наш кандыдат”:

“Сёньня мы абмяркоўвалі толькі адно пытаньне: ці патрэбны адзіны кандыдат? І галоўнае — чаму ён патрэбны? Бо неабходна маральная матывацыя, каб быць упэўненым у тым, што мы робім. І таксама мы павінны ведаць, для каго мы распрацоўваем гэту працэдуру — для аднаго кандыдата ці некалькіх? Усе прысутныя аднагалосна прагаласавалі за тое, што мусіць быць адзін кандыдат. Мы яго ўмоўна назвалі “наш кандыдат”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG