Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель чакае “імпэратрыцу”


Марыя Раманава

Марыя Раманава

Дзяржаўнае інфармацыйнага агенцтва БелТА са спасылкай на прэсавую службу Гомельскага аблвыканкаму паведаміла пра трохдзённы візыт у Гомель, як сказана, галавы Расейскага імпэратарскага дому, яе імпэратарскай вялікасьці гасударыні вялікай княгіні Марыі Раманавай. Візыт, заплянаваны на 16—18 ліпеня, ужо выклікаў пратэсты з боку грамадзкасьці Беларусі.

У афіцыйным паведамленьні пра візыт Марыі Раманавай у Гомель усе яе тытулы падаюцца зь вялікай літары. Называюць яе нават яе імпэратарскай вялікасьцю гасударыняй імпэратрыцай і самадзержыцай усерасейскай.

Мэта візыту падаецца так: “сустрэча з суайчыньнікамі, пакланеньне сьвятыням беларускай зямлі й ушанаваньне памяці абаронцаў Айчыны”.

Але якіх суайчыньнікаў? Абаронцаў якой Айчыны?

Пра гэта наш карэспандэнт запытаў у начальніка галоўнай ідэалягічнай управы Гомельскага аблвыканкаму Анатоля Кацілы:

“Я лічу, што любы візыт, калі ён прынясе дабро краіне, павінен адбыцца. Тым больш што дзеці за сваіх бацькоў не адказваюць. Культурны візыт і ёсьць культурным і не перасьледуе ніякіх палітычных мэтаў. Наведае палац
Даволі ўплывовая асоба ў сваёй сфэры, і калі яна раскажа пра Гомель, гэта ж толькі плюс.
Румянцавых, паглядзіць славутасьці, чаму б і не? Даволі ўплывовая асоба ў сваёй сфэры, і калі яна раскажа пра Гомель, гэта ж толькі плюс. Ня выключана, што прыцягне турыстаў, якім захочацца даведацца больш пра нашу краіну. Што тут дрэннага?”

Свой пратэст з нагоды візыту выказаў адзін зь лідэраў БНФ Вінцук Вячорка, які назваў Раманавых крывавымі заваёўнікамі нашай Бацькаўшчыны.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў назваў дзіўным трохдзённы візыт у Беларусь асобы, якую прэзэнтуюць як усерасейскую імпэратрыцу:

“Зразумела, што за гэтым стаіць пэўны палітычны інтарэс беларускіх уладаў. Што тычыцца майго стаўленьня да расейскіх імпэратараў, то яны нічога добрага для Беларусі не зрабілі. Пасьля прымусовага далучэньня беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі тут было татальнае зьнішчэньне беларускай культуры, беларускай мовы, падаўленьне шматлікіх паўстаньняў і зьнішчэньне іх удзельнікаў. Таму казаць вялікай княгіні пра суайчыньнікаў у Гомельскай вобласьці — гэта грэбаваць і беларускім нацыянальным сувэрэнітэтам, і беларускай духоўнасьцю”.

Спадар Палякоў зазначае, што апошнім часам на Гомельшчыне ўладныя чыноўнікі пачалі захапляцца насаджэньнем культу Расейскай імпэрыі. У абласным цэнтры ўсталявалі помнік расейскаму графу Румянцаву, у Добрушы — Паскевічу. У Чачэрску да 850-годдзя гораду вырашылі паставіць помнік графу Чарнышову.

Кіраўнік гарадзкой арганізацыі БНФ Анатоль Паплаўны лічыць, што мясцовыя ідэолягі ўсё больш нагадваюць шырока вядомага салтыкоўскага сатырычнага героя:

“Нашыя дзяржаўныя ідэолягі ператвараюцца ў Іванаў, якія ня памятаюць свайго роду.
Манаршая Расея за паўтара стагодзьдзі панаваньня здушыла ўсё беларускае, патапіла ў крыві нацыянальна-вызвольныя паўстаньні Касьцюшкі, Каліноўскага.
Манаршая Расея за паўтара стагодзьдзі панаваньня здушыла ўсё беларускае, патапіла ў крыві нацыянальна-вызвольныя паўстаньні Касьцюшкі, Каліноўскага.

Кастуся Каліноўскага царскія каты наагул зацягнулі на шыбеніцу. Нам трэба не імпэрскіх княгінь запрашаць, а суродзічаў з замежжа, якія заўсёды дбалі пра беларушчыну, а не зьнішчалі яе. Мы — не васалы Расейскай імпэрыі“.

Гомельскі гісторык Юрась Глушакоў згадвае, што бацька княгіні Марыі, Уладзімер Раманаў, у гады вайны актыўна супрацоўнічаў з фашыстоўцамі. Гітлераўская ваеншчына прапаноўвала яму нават ачоліць акупаваную Ўкраіну. З Францыі, пасьля высадкі кааліцыйных войскаў, князь Раманаў уцёк у Гішпанію пад крысо дыктатара Франка. Дзьве родныя цёткі княгіні Марыі, сёстры яе бацькі, былі замужам за афіцэрамі вэрмахта.

Сама княгіня-імпэратрыца толькі нядаўна навучылася размаўляць па-расейску.

Глушакоў: “Што тычыцца таго патасу, таго палітычнага зьместу, які надаецца гэтаму візыту, то мне падаецца гэта не зусім карэктным. Па-першае, Беларусь — гэта сувэрэнная, прававая дзяржава, а не абсалютысцкая манархія. І да самаўладзьдзя афіцыйна мы ніякіх адносінаў ня маем. Мы ўсё ж — Рэспубліка. Візыт у Гомель штучна ўзвышаны й не адпавядае агульнапрынятым у нармальных дзяржавах зносінам такога кшталту”.

Гісторык Глушакоў зьвяртае ўвагу на тое, што расейская кансэрватыўная ідэалёгія, у рэчышчы якой часам плывуць і беларускія ідэолягі, некрытычна ставіцца да самаўладзьдзя, беспадстаўна ўзвышае манархію ды іншыя архаічныя інстытуцыі:

“На жаль, беларускія ўлады ды іхныя ідэолягі ідуць у рэчышчы рэстаўрацыі гэтай архаікі й нейкіх рэакцыйных падыходаў. Але, можа, мы й ня ведаем усяго да канца. Калі, зноў жа, прыгадаць гісторыю й прыход да ўлады Раманавых у далёкім 1613 годзе, можна ўзгадаць, што іншыя прэтэндэнты на трон, такія, як ІлжэДзьмітры I, таксама ў свой час кіраваліся на Маскву праз нашу Гомельшчыну”.
XS
SM
MD
LG