Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі звольніў дырэктараў чатырох буйных малакаперапрацоўчых заводаў і аднаго мяскамбіната.


Гэтае рашэньне прынятае ў зьвязку з тым, што кіраўнікі прадпрыемстваў не належным чынам выконвалі захады, каб ўдасканаліць працу арганізацый малочнай прамысловасьці і сфармаваць адзінай палітыкі цэнаў. А гэта прывяло да значнага росту рэшткаў гатовай прадукцыі, высокую стратнасьць яе рэалізацыі. Пра гэта сказалі Інтэрфаксу ў апараце Савета міністраў Беларусі.

Гэта кіраўнікі Аршанскага малочнага камбінату, Акцябарскага заводу сухога абястлушчанага малака, Слуцкага сыраробнага камбінату, “Быхаўмалако”, а таксама Слонімскага мясакамбінату.

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі выключыла Слуцкі сыраробны камбінат і Слонімскі мясакамбінат з пераліку прадукцыі, якую дазволена экспартаваць у Расею. Паўторнае знаходжаньне ў гатовай прадукцыі антыбіётыкаў можа прывесьці да выключэньня з указанага пераліку Аршанскага малочнага камбінату, Акцябарскага заводу сухога абястлушчанага малака і прадпрыемства “Быхаўмалако”.
XS
SM
MD
LG