Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выратаваць Аўтуховіча


Мікалай Аўтуховіч, фота з архіву

Мікалай Аўтуховіч, фота з архіву

28 прадстаўнікоў беларускай апазыцыі перадалі польскаму амбасадару ў Менску Генрыку Літвіну ліст, у якім выказваюць занепакоенасьць у сувязі з трохмесячнай галадоўкай Мікалая Аўтуховіча, падае Polskie Radio.

Аўтары звароту адзначаюць, што жыцьцю Аўтуховіча, які паводле праваабаронцаў зьяўляецца палітвязьнем, пагражае сьмяротная небясьпека.

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі просяць польскага амбасада Літвіна “давесьці гэтую інфармацыю да прадстаўнікоў дыпляматычных місіяў іншых краін Эўразьвязу з мэтай паўплываць на беларускія ўлады і ратаваць жыцьцё Мікалая Аўтуховіча”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG