Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дырэктарку фірмы “Ніка-транс” з Ваўкавыска Людмілу Парэмскую, якую 7 ліпеня арыштавалі па справе Мікалая Аўтуховіча, адпусьцілі са сьледчага ізалятару.

Пра гэта Свабодзе паведамілі супрацоўнікі фірмы. Спадарыня Парэмская ўжо ў мінулую суботу была на працоўным месцы, а сёньня паехала ў камандзіроўку.

Мікалая Аўтуховіча, а таксама Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку арыштавалі 8 лютага і абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. З 16 красавіка прадпрымальнік трымае галадоўку, патрабуючы перадачы справы ў суд альбо вызваленьня праз падпіску пра нявыезд. 9 ліпеня зьявіліся зьвесткі, паводле якіх Мікалай Аўтуховіч нібыта фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Камянко.
XS
SM
MD
LG