Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтарэс Эўрапарлямэнту да Беларусі будзе ўзрастаць,-- гэтак амбасадар Польшчы ў Менску Генрык Літвін пракамэнтаваў будучае кіраўніцтва Эўрапейскім парлямэнтам прадстаўніка Польшчы Ежы Бузэка.

“Для нас ключавым партнэрам на Ўсходзе зьяўляецца Беларусь, а Ўсходняе партнэрства Эўразьвязу сталася самай важнай зь ініцыятываў усходняй палітыкі Польшчы апошніх гадоў. Таму я лічу, што цікавасьць і актыўнасьць адносна беларускіх спарваў у Эўрапарлямэнце, калі яго будзе ачольваць прадстаўнік Польшчы, будзе толькі ўрастаць”,-- заявіў амбасадар Літвін на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску .

Былы польскі прэм’ер Ежы Бузэк – узгоднены і найбольш верагодны кандыдат на пасаду старшыні Эўрапарлямэнту новага скліканьня, першая сэсія якога пачалася сёньня.
XS
SM
MD
LG